
Дарагі Сябар, мы завершылі нашае кароткае падарожжа ў мінулае чалавечай цывілізацыі. Мы, наколькі нам дазволіў фармат, закранулі ў нейкім сэньсе культурны і лінгвістычны асьпекты разнастайных рэгіёнаў нашае планеты. У дадатак да ўсяго, мы гэтаксама, ізноў жа, у агульных рысах азнаёміліся зь генетычным кампанентам - у іншых словах - з тым бокам фундаментальнага вызнаньня, які на працягу даволі доўгага часу заставаўся для нас табу і які ва многіх краінах сьвету ўсё яшчэ не ў пашане, бо зь ягонай дапамогай лёгка разьбіваюцца ўшчэнт шматлікія міфы фальсіфікатараў. Мой матар'ял не прэтэндуе на нейкі звышардынарны статус, бо ён разьлічаны на звычайнага радавога чытача, які, магчыма, не валодае дасканалымі ведамі ў нейкай пэўнай навуцы ў акадэмічным сэньсе. Калі, скажам, непадрыхтаванаму чалавеку прапанаваць які-небудзь навуковы трактат з вобласьці генетычных дасьледаваньняў у арыгінале, то любы неспецыяліст проста мала чаго зь яго зразумее, як нічога не разумеў і я яшчэ некалькі гадоў таму. Задача папулярызацыі ў тым і заключаецца, каб не скажаючы сэнсу першакрыніцы, перадаць ейны зьмест як мага дакладней шырокай публіцы. Інтэлігентны чалавек, які сябруе з логікай нават без сьпецыяльных ведаў у стане без асаблівых цяжкасьцяў адчуць дзе праўда, а дзе - фальш і хлусьня. Менавіта на такога чалавека і рзьлічаны мае словы. Такім чынам, я шчыра спадзяюся, што прачытаўчы гэты артыкул, многія з вас, калі яшчэ і не пайшлі за мной да канца наконт напісанага, то, па крайняй меры, асэнсавалі важкую акалічнасьць, што нешта ў нашай гістарычнай навуцы не так. - Нешта ў ёй не састыкоўваецца асабліва ў тым кірунку, які наўпрост тычыцца як нашага беларуса, так і славяніна ўвогуле.
Падагульняючы сэнс усяго сказанага вышэй, я яшчэ раз хачу падкрэсьліць, што чалавечая цывілізацыя, культура чалавека, здольнасьць людзей ствараць, па-чалавечы, а не па-драпежнаму разважаць нават у адносінах не толькі да "сваіх", але й да зусім чужых людзей і г. д. ідуць ад нас, Славянаў, або - кажучы больш карэктна - ад Русаў і Арыяў, якія ў эксклюзіўным парадку ўвасабляюць у сабе чалавека еўрапеоіднай расы. На сьвеце не існуе якіх-небудзь іншых еўрапеоідаў, акрамя Руса-Арыяў, то бок, Славянаў. Каб яшчэ раз пераканацца ў годнасьці нашых Славянскіх Продкаў, якіх сучасная гістарычная навука ўтаптала ў гразь, сьцершы іх існаваньне раней 7-га стагодзьдзя нашай эры, тым, хто яшчэ вагаецца паверыць ці не, я прапаную падысьці на нашай тэмы з таго боку, дзе мае быць выкарыстана элементарная логіка. Давайце пройдземся па некаторых з буйнейшых цывілізацыяў старажытнасьці, разглядаючы іх жыхароў з пункту гледзаньня іх генетычнай прыналежнасьці.

Пачнём са Скандынавіі і, бадай, Германіі, культура якой - асабліва паўночнай - мае шмат ідэнтычных рысаў з культурай скандынаўскіх краінаў. Афіцыйная гісторыя кажа, што як Скандынавія, так і Германія абавязаныя сваімі культурнымі дасягненьнямі "германскім плямёнам", "вікінгам" і г. д. Давайце глянем яшчэ раз, што на гэты конт кажа генетыка. Генетыка на гэты конт кажа, што як народ Скандынавіі, так і немцы поўначы Германіі зьяўляюцца носьбітамі, у асноўным, дзьвюх гаплатыпаў - R1а і І. Што такое R1а мы ўжо добра ведаем. R1а - гэта Y-гаплагрупа Славянаў-Арыяў, утрыманьне якой мае найвышэйшы працэнтаж сярод жыхароў Гродзенскай вобласьці ў Беларусі, Польшчы - 53%, Паўночнае Ўкраіны - 57%, Расіі - 47%, Паўночнай Індыі - да 70%. Утрыманьне R1а у немцаў і скандынаваў - меншае, што гаворыць аб тым, што як Германія, так і Скандынавія засяляліся Славянамі-Арыямі зь Беларусі і суседніх зямель. Цяпер настала пара зьвярнуцца да гаплагрупы І. Як мы ўжо некалі сказалі, гаплатып І, якую чамусьці называюць "варажскім" ці "вікінгскім", зьяўляецца Другой Славянскай Гаплагрупай. Гэта гаплагрупа Славянаў-Русаў. Чаму? Таму, что яе першасныя носьбіты размаўлялі - а ў некаторых рэгіёнах і да сёньняшняга дня размаўляюць - з моцным ухілам у бок "русінскага" ладу вымаўленьня ў адрозьненьне ад Славянаў-Арыяў (R1а), якія размаўлялі і ўсё яшчэ размаўляюць зь беларускім ухілам. На пытаньне, маўляў, хто мае найвышэйшы працэнт утрыманьня "вікінгскае" гаплагрупы І так і хочацца сказаць: Вікінгі, хто ж яшчэ! А вось і не. Гэта сапраўды так, што ў Скандынавіі ўтрыманьне гаплагрупы І у некаторых мясцовасьцях даходзіць да 50%. Тым ня менш, у нарвежцаў наяўнасьць І складае толькі 32%, у той час, як у беларусаў - 34%. Немцы ў гэтым сэньсе зусім, як кажуць "не выйшлі" - толькі каля 20% на поўначы краіны і ўсё. Цэнтар жа канцэнтрацыі "вікінгскай" Y-гаплагрупы І знаходзіцца зусім не на поўначы Еўропы, А НА ЯЕ ПОЎДНІ! Паводле генетычнай навукі, самым "вікінгскім" народам у сьвеце зьяўляюцца, на самой справе, не скандынавы, а басьнійцы, у якіх утрыманьне І зашкальвае за 70%. Значны працэнтаж гэтага гаплатыпу маюць і славенцы. Наагул, Балканы зьяўляюцца гістарычным эпіцэнтрам канцэнтрацыі "вікінгскай", а дакладней кажучы Славянскай Руса-Варажскай гаплагрупы І. Як сьведчаць мае папярэднія словы, Славяне-Русы зьяўляюцца спрадвечнымі жыхарамі Еўропы, якія вядуць сваю радаслоўную ад Краманьёнскага Чалавека. У перыяд аледзяненьня Славяне-Русы згрупаваліся вакол Міжземнага мора, галоўным чынам, у Паўночнай Афрыцы, дзе яны пабудавалі Егіпет. З заняпадам Егіпту ў выніку нашэсьця іншародных мігрантаў, Русы былі вымушаны адыходзіць на поўнач - у значнай меры на Балканы. Улічваючы той факт, што славянская мова зьяўляецца тытульнай мовай тых народаў, якія маюць найбольшае утрыманьне "вікінгскай" Руса-Варажскай гаплагрупы, і якія, у асноўным, пражывалі і пражываюць у балканскім рэгіёне, зусім натуральна прызнаць, што менавіта Славянская Мова і менавіта Славянская Мова са славутым "русінскім" ухілам, а не нейкая іншая, і была першаснай мовай славутых "вікінгаў".
Як бачым, і гаплатып І не зьяўляецца родным ні для Скандынавіі, ні для Германіі. Такім чынам, пытаньне - што такое "германскія плямёны", якія быццам бы ўзбудавалі Скандынавію і Германію застаецца неадказаным. Калі "германцамі" былі носьбіты Славяна-Арыйскага гаплатыпу R1а, то яны прыйшлі ў Германію і Скандынавію зь Беларусі і зьяўляюцца ні кім іншым, як Славянамі-Арыямі, а не "германцамі". Калі ж дапусьціць, што "германскімі" плямёнамі былі носьбіты "вікінгскай" гаплагрупы І, то яны прыйшлі з поўдня Еўропы са Славянскіх Зямель Босьніі і Славеніі. Вось і лопнула плётка пра "германцаў" і "германскія плямёны", бо, як аказваецца, гэтымі "германцамі" былі Славяне Руса-Арыі. Апошнім штрыхом, які ставіць крыж на "германскіх плямёнах" зьяўляецца і той факт, што пісьменнасьць у немцаў і скандынаваў зьявілася толькі ў 11-12 стагодзьдзях, дзякуючы хрысьціянскім цывілізатарам. Сапастаўляючы гэтую казку з казкай пра "Кірыла" і "Міфодзія" ў Кіеўскай Русі, мы добра бачым адзін і той жа почырк іншароднага ворага. Такім чынам, як у Славянаў германска-скандынаўскага рэгіёну, так і рэгіёну Кіеўскай Русі, які з папярэднім складаў адно дзяржаўнае ўтварэньне, дахрысьціянская пісьмовасьць Славянаў была проста зьнішчана хрысьціянскай царквой, з мэтай, каб прыпісаць хрысьціянізатарам ганаровую ролю "цывілізатараў" Славянскіх Народаў.
Прадбачу, што нехта дасьціпны можа запярэчыць, маўляў, як жа, а кельты - кельтская гаплагрупа R1b мае значны працэнтаж як у Скандынавіі, так і ў Германіі. Згодзен, гэта так. Аднак, давайце кінем на кельтаў больш уважлівы позірк. Па-першае, ёсьць генетычныя кельты - сапраўдныя і кельты ў абывацельскім разуменьні - гэта тыя, якія шанавалі Ведычных Багоў і жылі, пераважна, на Брытанскіх астравах. Дык вось, гэтыя апошнія "кельты", зьяўляюцца ў рэчаіснасьці не кельтамі, бо кельтскай генетычнай гаплагрупы R1b у іх амаль няма, а Руса-Арыямі, то бок, іншымі словамі, Славянамі, бо яны зьяўляюцца носьбітамі славянскіх гаплатыпаў R1а і І. Па-другое, што ж тычыцца сапраўдных, генетычных, кельтаў, то тут справу можа праясьніць народ Баскаў, у якога ўтрыманьне кельтскага гаплатыпу R1b зьяўляецца найвышэйшым у сьвеце і перавальвае за 90%. Кельты-баскі захавалі сваю маналітнасьць і чысьціню кельтскай крыві зь незапамятных часоў, перажыўшы шматлікія тысячагодзьдзі ні з кім не зьмешваючыся. У дадатак, баскі размаўляюць на экстрэмальна архаічнай мове, якая абсалютна ніякага радства з мовамі Інда-Еўрапейскай, інакш кажучы, Руса-Арыйскай сям'і ня мае. Найбольш дасканалыя лінгвісты маюць сьцьвярдзаць, што мова баскаў - чытай першасных кельтаў - мае нейкі перагук ажно зь кітайскай мовай. Што тычыцца нас, то мы размову пра кельтаў на гэтым спынім, у заключэньне дадаўшы, што кельты, як надзвычай чужынны элемент у радаслоўнай Руса-Арыйскіх Славянскіх народаў, ніякага дачыненьня да справы стварэньня старажытных культураў Германіі і Скандынавіі адназначна ня маюць. Такім чынам - паўтаруся яшчэ раз - сапраўднымі стваральнікамі так званых "германскіх" культураў у Германіі і Скандынавіі быў ніхто іншы, як Славяне па той простай прычыне, што акрамя іхніх, славянскіх, гаплатыпаў ў вышэй азначаных рэгіёнах, па сутнасьці, больш нічога заслужваючага ўвагі няма і ніколі не было.
-II-

Давайце цяпер перанясемся на тыя ж Балканы, дзе ў сівой даўніне раптам узьнікла цывілізацыя грэкаў-элінаў. Адразу адзначым, что назва "грэкі" паходзіць ад старажытнаславянскага слова "гаракі", то бок, жыхары горнай мясцовасьці. "Жыхарамі горнай мясцовасьці", аднак, антычны народ Балканаў зрабіўся толькі пасьля таго, як ён быў выцесьнены з ўрадлівых далінаў Старажытнай Грэцыі нахабным натоўпам мігрантаў, якія пазьней празвалі сябе "элінамі", а забраную такім чынам ў славянаў краіну - Эладай. Генетычная кампазіцыя сёньняшніх грэкаў уяўляе сабой сапраўдную мазаіку - тут прысутнічаюць і Славяна-Арыйская гаплагрупа R1а, і другая славянская - Руса-Варажская I, тут табе і кельцкая R1b і шмат семіцкай J. Які з носьбітаў гэтых гаплатыпаў меў пабудаваць антычную грэчаскую дзяржаву? Генетычныя кельты яе адназначна не пабудавалі, гэтак жа, як і семіты па той простай прычыне, што, па-першае, ні кельты, ні семіты не пабудавалі што-небудзь прыкметнага на працягу гісторыі нават у родных для іх арэалах расьсяленьня, не кажучы ўжо пра замежжа. Па-другое, рысы старажытнагрэчаскае культуры зьяўляюцца пераканаўча Руса-Арыйскімі, то бок, кажучы іншымі словамі, Славянскімі. На артэфактах з антычнай Элады шчодра прысутнічаюць, напрыклад, свастычныя сімвалы, якія ёсьць прадукт менавіта Славянскага, а не нейкага іншага сьвету. У Эладзе быў у пашане ўразьлівы Пантэон Ведычных Бостваў, што пераканаўча сьведчыць аб Славянскім паходжаньні Грэцыі. Акрамя ўсяго, старажытныя грэкі былі прыродзанымі альтруістамі, трацячы велізарныя сродкі на навуку, культуру, мастацтва, манументальнае будаўніцтва, масавыя спартыўныя мерапрыемствы і г. д. Інакш кажучы, антычная Грэцыя мела ўсе рысы тыповай Руса-Арыйскай цывілізацыі з разьвітымі культурай і мастацтвам, архітэктурай, навукай і, што асабліва важна, моцнай арміяй і марскім флотам, што ніколі не было ўласьціва ніякім народам, адрозным ад Руса-Арыяў, бо іншыя народы заўсёды ставілі на першы план вокамгненную матэрыяльную аддачу ад таго ці іншага мерапрыемства.
Улічваючы той факт, што руса-арыйскія народы звычайна ня надта ахвотна зьмешваюцца зь іншаплямённымі групамі, давайце ў самой сучаснай Грэцыі пашукаем якія-небудзь прыкметныя сляды Славянскай прысутнасьці. Ці не застаўся там хто? Як аказваецца, ужо самы беглы позірк на генетычную мапу сёньняшняй Грэцыі пераконвае нас у тым, што ў гэтай краіне ўсё яшчэ пражывае даволі моцная суполка генетычных славянаў. Гэта грэчаскія македонцы, якія ёсьць, на самой справе, Славяне-Арыі, асіміляваныя толькі лінгвістычна, але не генетычна. Не трэба далёка хадзіць, каб зразумець, што менавіта продкі гэтых "грэчаскіх македонцаў", а гэтаксама і іх адзінакроўныя браты са славянскіх абшараў антычнай Еўропы, дзе сёньня жывуць "немцы", "скандынавы" і "сучасныя славяне", і былі сапраўднымі стваральнікамі Старажытнай Грэцыі.

Тое ж самае тычыцца й антычнай Рымскай Дзяржавы, пра якую я ўжо адносна падрабязна распавядаў вышэй. Пра Персію я таксама ўжо гаварыў даволі даходліва. Дарэчы, тут ніхто і не бярэцца пярэчыць, што старажытныя персы былі Арыямі з нязначнай прымесьсю руса-варажскай крыві. Праблема заключаецца толькі ў цяжкасьці зразумець, што гэтымі персідзкімі "арыямі" былі мы - Славяне. Тым не менш, паступовае азнакамленьне гістарычных навукоўцаў з вынікамі генетычных дасьледаваньняў рана ці позна павінна зрабіць сваю справу, і ім не застанецца нічога іншага, як нарэшце прызнаць, што і Старажытная Персія была пабудавана ні кім іншым, а тымі, каго сёньня называюць словам Славяне.
Яшчэ раз коратка зьвяртаючыся да тэмы ўзьнікненьня Старажытнага Егіпту, я нагадаю, што ён таксама быў заснаваны чалавекам еўрапеоіднай расы. Паколькі да гэтай расы ў груньце акрамя Славянаў-Арыяў і Славянаў-Русаў ніхто больш не належыць, то будзе зусім лагічна меркаваць, што будаўнікамі Егіпту былі Славяне. Той факт, што ў Егіпце Славяна-Арыйская гаплагрупа R1а не выяўлена, а выяўлена толькі "вікінгская" гаплагрупа I Славянаў-Русаў, яскрава гаворыць за тое, што Старажытны Егіпет быў створаны менавіта Славянамі-Русамі без удзелу Арыяў ці каго-небудзь яшчэ. Каліб Славяне-Арыі там у старажытнасьці былі, то іхны генетычны маркер прысутнічаў бы і сёньня сярод карэнных прадстаўнікоў паўночна-афрыканскага насельніцтва, з тае простае нагоды, што генетычны маркер ніколі бязсьледна не зьнікае.
Гаворачы пра старажытную цывілізацыю ў Індыі, мы робім адэкватны вывад, што гэтая цывілізацыя была заснавана Славянамі-Арыямі па той прычыне, што, скажам, Паўночная Індыя яшчэ і сёньня зьяўляецца дрігім пасьля Рэспублікі Беларусь мейсцам, дзе канцэнтрацыя Славяна-Арыйскай гаплагрупы R1а дасягае неверагодна высокага паказчыка ў 70%. Гістарычныя крыніцы сьцьвярджаюць, што "інда-арыі", якія прынесьлі культуру ў Індыю, былі белымі людзьмі. Што ж гэтую інфармацыю канфармуе і сучасная генетыка. Паколькі ў Індыі ніякіх "белых" гаплатыпаў, акрамя Славяна-Арыйскага R1а не выяўлена і выяўлена быць ня можа, то ніхто іншы, акрамя Славянаў, пабудаваць славутую цывілізацыю ў даліне ракі Інд фізічна проста ня мог. Аналагічныя аргументы са 100%-й пераканаўчасьцю дазваляюць нам меркаваць, што і старажытныя цывілізацыі ў Харапе, Тыбеце і Кітаі ўвогуле, а гэтаксама й Японіі, былі створаныя менавіта Славянамі, а не кім-небудзь іншым. Належны аналіз вынікаў генетычных дасьледаваньняў не можа не ўмацаваць разумнага чалавека ў гэтай цьвярозай думцы.
Паколькі Славяна-Арыйскі гаплатып R1а выяўлены і на амерыканскім кантыненьце, мы можам не сумнявацца й наконт таго, хто быў там стваральнікаў славутых старажытных культураў. Як сёньняшнія нашчадкі сучасьнікаў цывілізацыі Інка ў Перу, так і іньдзейцы Гватэмалы і Мексікі, чые далёкія продкі бачылі імперыі Майя і Ацтэкаў, аднагалосна сьцьвярджаюць, што тыя старажытныя дзяржавы былі заснаваныя і кіруемыя белымі людзьмі з блакітнымі вачыма, сьветлымі валасамі і рыжымі бародамі, то бок, атрыбутамі, якіх, акрамя еўрапеоідаў-славянаў, ні ў кога ў той далёкі час больш не магло быць ні пры якіх абставінах.
Калі мы ўважліва азірнемся навокал, то ўбачым шмат яскравых пасьведчаньняў таго, што на працягу ўсяе гісторыі чалавецтва на нашай планеце не было створана ніводнай колькі-небудзь прыкметнай дзяржаўнасьці без удзелу Славянаў. Добра ўдумаўшыся і адпаведна прааналізаваўшы нават тую інфармацыю, якая ў нас маецца, мы канчаткова пераканаемся, што ў рэчаіснасьці менавіта ўсё так і было.

Некалі магутны і маналітны Славянскі Сьвет разьмешчаны на поўначы Еўразіі ў выніку адбыўшыхся ў далёкім мінулым прыродных катаклізмаў, адным зь якіх, безумоўна, было Вялікае Аледзяненьне, і напаткаўшага яго затым штушна створанага спрытным ворагам гора, прыкладам якога зьяўляецца і, так званы, працэс хрысьціянізацыі, разьбіўся на безьліч зіхатлівых пацерак, як разьбіваецца прыгожая крыштальная ваза. Кожны з гэтых крышталікаў раптам акружыла цемра варожага асяродзьдзя, якая ў кожным асобным выпадку палічыла за гонар аб'явіць гэты крышталік прадуктам свайго "розуму". Мы, дарагі чытач, стаім сёньня на свайго сорту ростанях, дзе адна дарога - шырокая і прамая, як страла - вядзе далей і глыбей у бездань чорнага маразму, а другая - напаўзаросшая густымі калюкамі і пустазельлем, бо па ёй ужо даўно амаль ніхто не ходзіць - да Праўды і Першароднага Святла, запаленага для нас Нашымі Вялікімі Продкамі. Па якой з гэтых дзьвюх дарог мы пойдзем далей - залежыць толькі ад нас.
Канец
Вярнуцца на папярэднюю >>>
Вярнуцца Ў пачатак Матар'ялу >>>
No comments:
Post a Comment