Калі сьвет даведаецца пра сапраўдную гісторыю Беларусаў,
ён скалынецца, бо мінулае Русі Белае -
ёсьць мінулае бадай што ўсяго чалавецтва.
ён скалынецца, бо мінулае Русі Белае -
ёсьць мінулае бадай што ўсяго чалавецтва.

Апроч наўмыснага скажэньня нашае гісторыі існуе і непадпрытомнае непаразуменьне сярод нас самых наконт назвы "славяне", якое таксама льле ваду на млын фальсіфікатараў. Калі мы спрабуем знайсьці "славянаў" раней шостага-сёмага стагодзьдзяў і ўрэшце не знаходзім іх у гістарычных крыніцах, то гэта зусім ня сьведчыць аб тым, што славянаў у той час наагул не існавала. На самой справе не існавала толькі такое назвы, а не гэтага народу ўвогуле. Ў гэтым заключаецца наша невыбачальная памылка. Так, напрыклад, пасьля 1917 року зьявілася супольнасьць "Cавецкі Hарод", але нікому і ў галаву ня прыйдзе сёньня з гэтае нагоды сьцьвярджаць, што расейцы спынілі сваё існаваньне ў выніку Kастрычніцкай Pэвалюцыі. Гэта ж мае тычыцца і беларусаў у часы Вялікага Княства Літоўскага. Як вядома, тытульным народам у Княстве былі ліцьвіны. Аднак, Расейская Карона, якая канчаткова захапіла Княства ў 1795 годзе, хуценька "перахрысьціла" ліцьвінаў у беларусаў ці, нават, у "тутэйшых Паўночна-Заходняга Краю" з мэтай канчаткова вытруціць з нядаўніх грамадзянаў Вялікага Княства ўсялякую памяць аб іх самастойным мінулым. Такім чынам, як мы бачым, адзін народ можа пасьлядоўна мець розныя найменьні нават на працягу даволі абмежаванага гістарычнага перыяду. Тым ня мeньш, існасьць ягоная пры гэтым не зьменьваецца амаль ніколі. Не зьмянілася яна і ў так званых "славянаў", ня гледзячы на тыя абставіны, што назва гэтага caмaгa найстаражытнейшага з народаў у cьвeцe за апошнія некалькі тысячагодзьдзяў мянялася або рэдагавалася бясконцы лік разоў.
Калі мы кінем позірк у сівое мінулае, то пры ўважлівым асэнсаваньні стану культурных і лінгвістычных асаблівасьцяў тагачаснага насельніцтва як у Еўропе, так і на значнай частцы азіяцкае тэрыторыі, прыйдзем да даволі нечаканага выніку. Аказваецца, гэтае насельніцтва, якое афіцыйнай навукай для нас ўжо даўно чамусьці разьбіта на безьліч абасобленых і нібыта нічым не зьвязаных адна з другой групаў у выглядзе этрускаў, антычных грэкаў, хіцітаў, шумэраў, скандынаваў, скіфаў Прычарнамор'я, персаў, харапаў, жыхароў даліны Інда ды гэтак далей, увасабляе ў сабе нашмат больш агульных рысаў, чымся адрозьненьняў.
Па-першае, пры ўважлівым аналізе моваў усіх згаданых і не згаданых вышэй народаў, якія належаць да ліку так званых "інда-еўрапейскіх", мы непазьбежна зразумеем, што гэтыя народы ўсе без выключэня размаўлялі ПА-СЛАВЯНСКУ, а значыць- менавіта СЛАВЯНСКАЯ МОВА, а не нейкая іншая, была мовай усяе інда-еўрапейскае цывілізацыі- чытай, усяго чалавецтва- ад самага ейнага зародку. Адказ на пытаньне, чаму гэты факт да сёньняшняга дня ўсяляк утойваецца ад нас, патрабуе асобнае гаворкі.

Па-трэцяе, як паказваюць генетычныя даследаваньні, праведзеныя шэрагам універсітэтаў сьвету у апошнія гады, усе інда-еўрапейскія народы ў тым ці іншым памеры зьяўляюцца носьбітамі ідэнтычнай генетычнай кампазіцыі, што наўпрост сьведчыць аб іх ня толькі культурным ці лінгвістычным, але і кроўным братэрнім радстве. Пры гэтым, згодна навуковым вынікам, атрымліваецца, што насельніцтва Беларусі зьяўляецца самым што ні на ёсьць еўрапейскім сярод усяе еўрапеоіднай расы. Інакш кажучы, генетыка ускосна гаворыць, што цывілізацыя інда-еўрапейцаў і чалавецтва ўвогуле з'яўляецца цывілізацыяй СЛАВЯНАЎ, і зарадзілася яна не дзесьці ў Афрыцы, Індыі ці на Бліжнім Усходзе, як гэта нам убіваюць у галаву, а менавіта тут, на зямлі, якая сёньня завецца Беларусьсю, ды тэрыторыях, што да яе непасрэдна прылягаюць. На жаль, і генетычны фактар, які адназначна мог бы пераканаць кожнага чалавека ў тым, як яно ўсё было на самой справе, надзейна хаваецца ад нас, як і два папярэднія, узгаданыя вышэй. Паколькі гэты фактар зьяўляецца самым бадай што малавядомым шырокаму чытачу, я вырашыў менавіта зь яго і пачаць гаворку.
No comments:
Post a Comment