Monday, February 7, 2011

ХТО МЫ, БЕЛАРУСЫ? Частка 2
Што Кажа Генетыка

I
Як мы ўжо заўважылі ў пачатку артыкула, назва "славяне" з'яўляецца не зусім карэктнай для абагульненьня ўсіх людзей, якія належаць да нашага народу. Падыход да вызначэньня прыналежнасьці да тае або іншае супольнасьці, які грунтуецца на культурна-археалагічных паказчыках, не можа быць задавальняючым, бо гісторыя ведае шмат выпадкаў запазыкі адным народам-суседам ў другога пэўных рысаў ладу жыцьця апошняга і наадварот. У дадатак, значную ролю ў гэтым сэнсе мог згуляць і фактар прымусу прыняць культурныя асаблівасьці народу-пераможцы, як вынік паразы ў ваенным канфлікце і г. д. На нашае шчасьце, з канца ХХ стагодзьдзя гістарычная навука набыла надзейную падтрымку з боку адной з найдакладнейшых галінаў вызнаньня- генетыкі. Дзякуючы шэрагу поўнамаштабных генетычных дасьледаваньняў, праведдзенных разнастайнымі ўніверсітэтамі сьвету ў апошнія гады, поле дзейнасьці фальсіфікатараў гісторыі, якія напрактыкаваліся трактаваць падзеі мінулага на свой лад дзеля задавальненьня інтарэсаў сваіх кіруючых элітаў, значна скарацілася.
Давайце напачатак кінем позірк на генетычную мапу (вышэй), якая раззьмешчана на сайце Універсітэта Ілінойс, Чыкага. Гэтая мапа была складзена на базе генетычных даследаванняў, зробленых ў 2000 року. Яна адлюстроўвае генетычную кампазіцыю Y-гаплагрупаў (мужчынскае лініі) народаў еўрапейскага кантыненту. Як мы заўважаем зь першага погляду, генетычных тыпаў ў Еўропе нашмат менш, чымся так званых нацыянальнасьцяў, у якіх мы блытаемся. Як мы бачым, еўрапейскаму насельніцтву ўласьцівы, у асноўным, пяць гаплагрупаў.

1. Гаплагрупа R1а, якая афарбавана на мапе ў жоўты колер. У навуковым сьвеце яе прынята называць "арыйскай" ці проста "славянскай" гаплагрупай.
2. Гаплагрупа І, афарбаваная ў сірэневы колер. Гэта "варажская" гаплагрупа, якая, як мы зможам ў хуткім часе пераканацца, зьяўляецца ДРУГОЙ славянскай гаплагрупай.
3. Гаплагрупа R1b, чырвоны колер. Гэта "кельцкая" гаплагрупа.
4. Гаплагрупа N, фіялетавы колер. Гэта "фінская" гаплагрупа
5. Гаплагрупа J, зялёны колер. Гэта "семіцкая" гаплагрупа
Вось, бадай, і ўсё для Еўропы. Генетычная мапа яскрава сьведчыць, што ніякая нацыянальнасьць не з'яўляецца носьбітам нейкай уласьцівай толькі ёй адной гаплагрупы. Генетыка народу, акружанага межамі сваёй краіны, складаецца не з адной, а адразу зь некалькіх гаплагрупаў, якія могуць прысутнічаць і ў іншага народу. Тым ня менш, генетыка дазваляе нам пераасэнсаваць свае традыцыйныя ўяўленьні наконт "радзтва" з другімі народамі. Не трэба далёка хадзіць, каб пераканацца, што генетычна самым блізкім да беларусаў народам зьяўляюцца не жыхары Расеі, а нарвежцы, бо генетыка як беларусаў, так і нарвежцаў складаецца, груба кажучы, 50 на 50 з дзвюх гаплагрупаў- арыйскае (славянскае) R1а і варажскае (вікінгскае) І. Пры гэтым,  

вікінгскае крыві ў беларусаў ажно на 2% болей, чым у самых што ні на ёсьць вікінгаў- нарвежцаў!

Ужо толькі гэты факт наўпрост сьведчыць аб тым, што Скандынавія засялялася з мацерыка і менавіта з тэрыторыі, дзе сёньня знаходзіцца Беларусь і Паўночная Ўкраіна, а не наадварот, як тое нам хочуць убіць у мазгі. Калі ж мы яшчэ ў дадатак да генетыкі разгледзім і лінгвістычныя асаблівасьці сучасных скандынаўскіх моваў, то ў нас на гэты конт адпадзе ўсялякае сумненьне. Скандынаўскія мовы да сяе пары захавалі -ск, -скe або -ска ў сваіх прыметніках, як гэта ўласьціва славянскім мовам. Апроч таго, скандынаўскія мовы захавалі безьліч словаў са сваёй матчынай славянскай мовы, якія вымаўляюцца цяпер на такі ж манер, як і тысячу гадоў таму. Напрыклад, такія словы і словазлучэньні як Аgurk, Talerken, Danska, Svinsk Hotel, Gadske Kriminellе, Vrede Skole ды г. д. нам зразумелы без ўсялякага слоўніка. Аб тым, як і чаму славянская мова была выцесьнена зь Германіі і Скандынавіі дзесьці ў 10-11 стагодзьдзях, у той час, як народы-носьбіты гэтае мовы, наперакор афіцыйнай гісторыі, зусім не былі прагнаныя адтуль "агнём і мечам"- бо яны самі былі ў стане прагнаць каго хочаш- і таму, як паказвае генетыка, нікуды да сёньняшняга дня не зышлі са сваіх мейсцаў, раскажа асобны артыкул. Вельмі цікава тое, што больш уважлівы аналіз моваў народаў, генетыка якіх складаецца пераважным чынам з варажскае гапларупы І і арыйскае R1а, дазваляе нам прыйсьці яшчэ да адной даволі нечаканае высновы.

Аказваецца, як народы-носьбіты арыйскае R1а, так і носьбіты варажскае гаплагрупы І першапачаткова (яшчэ да іхнага зьмяшэньня паміж сабой або з носьбітамі іншых гаплагрупаў) размаўлялі на мовах, якія былі адназначна славянскімі. Пры гэтым неабходна адзначыць, што ў той час, калі  

носьбіты арыйскае R1а, незалежна ад таго, дзе яны жылі, гаварылі з моцным ухілам у бок беларускага ладу вымаўленьня словаў і пабудовы сказаў І ПІСАЛІ РУНАМІ

(глядзі зьлева варыянт рунічнага сілабарыю славян-арыяў) за тысячагодзьдзі да Кірыла і Міфодзія, то прадстаўнікі варажскае І размаўлялі, як бы мы сёньня сказалі, з адметным рускім акцэнтам і пісьмовасьць іхняя тысячы гадоў грунтавалася на алфавіце, вельмі падобным на сучасную кірыліцу. Такім чынам, ніякія "кірылы" зь "міфодзіямі" да гісторыі славянскае пісьмовасьці aніякіх адносінаў ня маюць. Старажытныя тэксты з Этрурыі-краіны Этрускаў, Грэцыі, Рыму, Скандынавіі, краіны Xіцітаў, Індыі, Ірану і іншых мейсцаў, прачытаныя ці расшыфраваныя ў апошнія гады, безальтэрнатыўна падзьцьвердзваюць гэтыя факты, пра што больш падрабязна будзе распавядана далей. Як мы пераконваемся,

ня толькі народы-носьбіты арыйскае R1а зьяўляюцца славянамі, але й варагі, ці вікінгі, як іх інакш называюць,- носьбіты гаплагрупы І ёсьць ніхто іншы, як гэтаксама СЛАВЯНЕ.

Адна з групаў славян-варагаў у далёкай старажытнасьці называла сябе варагамі-росамі або русамі. Відаць менавіта гэтая абставіна і зьяўляецца тлумачэньнем, чаму дзяржава-нашчадак Вялікай Сварогіі, сэрцам якое былі тэрыторыі сучаснае Беларусі і паўночнае Ўкраіны, стала называцца Кіеўскай Русьсю ці проста Русьсю. Цікава адзначыць, што да Русі ў склад Сварогіі ўваходзіла ня толькі Вялікая Сварогія, але і Сварогія Малая- тэрыторыя Скандынавіі. Адзінай неславянамоўнай дзяржавай, якая захавала ў сваёй назьве памяць аб старажытнай Сварогіі, зьяўляецца Швецыя. Шведы да гэтае пары называюць сваю краіну Sverige- ад Бога Сварога і нябёсаў- Сваргі Сьвяшчэннай. Акрамя ўсяго, мы, Беларусы, а гэтаксама й іншыя народы, якія ужываюць матчыную, а не прывезеную з-паза-мора мову, таксама карыстаемся старажытным словам называючы да гэтае пары Швецыю Швецыяй. "Швецыя" паходзіць ад колішняга славянскага слова "СЬВЕТА", якое азначае "белая", "чыстая" (глядзі слоўнік мовы Санскрыт, якая, па сутнасьці, зьяўляецца замарожаным на пэўнай гістарычнай стадыі дыялектам Старажытнабеларускае Мовы) і таму назва краіны некалі была павінна вымаўляцца як СЬВЕТІА або СЬВЕЦІЯ. Нагадаю яшчэ раз, што антычная Сьветіа ўключала ў сябе ня толькі сёньняшнюю Швецыю, але й Скандынавію ўвогуле. Апроч гэтага, у склад Сьвеціі ўваходзіла і тэрыторыя, якую пазьней назавуць Кіеўская Русь, і якая была галоўнай часткай антычнай Сьвеціі (Швецыі), вядомай нашым продкам пад назвай Вялікая Сьвеція. Паўтаруся, што сёньняшняя Швецыя разам з усёй Скандынавіяй называлася ў той старажытны час Малой Сьвеціяй.

Настаў час растлумачыць, чаму назва СЛАВЯНЕ не зьяўляецца надта ўдалай для назвы нашага народу, генетычная кампазіцыя якога складаецца, у асноўным, з дзьвюх гаплагрупаў- варажскай І і арыйскай R1а. Як сьведчаць гістарычныя крыніцы, ні варагі, ні арыі славянамі сябе ніколі не называлі. Гэтая назва зьявілася значна пазьней, і ейнае прызначэньне ахоплівае ў наш час значную частку народаў, якія славянамі генетычна ўвогуле не зьяўляюцца. І наадварот- назва "славяне" ў наш час вельмі часта не адносіцца ніякім чынам да родных да нас па крыві людзей. Магчыма, у далёкім мінулым нейкая частка нашых людзей і мела такую назву, але гэты факт ня можа быць грунтам для аб'ёмнага абагульненьня. Можа стацца й так, што слова "славяне" было некалі налеплена на нас нашымі ворагамі, якія спрадвечна нам зайдросьцілі і на мове якіх яно часта мае значэньне "рабы" і ня больш таго. Па крайняй меры, існуе шмат гістарычных матар'ялаў, якія падтрымліваюць апошняе сьцьверджаньне. Як бы яно ні было на самой справе, існуе моцны лагічны сэнс у тым, каб мы і іншыя родныя нам па крыві народы ніколі не забываліся на тое, што мы зьяўляемся як варагамі-РУСАМІ, у жылах якіх цячэ варажская кроў Русаў, так і АРЫЯМІ. З гэтае нагоды  

нам належыць называцца не славянамі, а РУСА-АРЫЯМІ.

Генетыка разбурае ўсе нашыя стэрэатыпы адносна этнагенезу як беларусаў, так і іншых народаў, навеяныя прапагандай усіх сартоў. Колькі кніжак, артыкулаў і "навуковых" трактатаў было напісана пра "трыaдзінства" беларусаў, украінцаў і рускіх з аднаго боку, і пра "балцкія" вытокі беларусаў- з другога, пра нейкую "германцкую" расу ды непадзельную супольнасьць родных па крыві "славянаў", якія, да таго ж, чамусьці падзяляюцца на "ўсходніх", "заходніх" і "паўднёвых"!
Як аказваецца, у прыродзе не існуе ні "балцкага" генатыпу, ні "германскага", ні "рускага" ў нашым традыцыйным ўяўленьні. Паводле генетычнай навукі, сучасныя літоўцы нашмат бліжэй да насельніцтва сучаснае Расіі, бо і ў тых і ў другіх у аднолькавай ступені прысутнічае як арыйская гаплагрупа R1а, так і фінская N, якая адсутнічае як у беларусаў, так і ў украінцаў.  

У адрозьненьне ад беларусаў, якія ёсьць варага-арыі, літоўцы і большасьць рускіх Расіі зьяўляюцца фіна-арыямі. Генетыка кажа, што беларусы, нарвежцы, ісландцы, паўднёвыя шведы, усходнія датчане паўночна-ўсходнія немцы, паўночна-ўходнія палякі, паўночныя ўкраінцы ды ў нейкай меры жыхары наўгародскай, смаленскай і заходніх частак бранскай ды курскай абласьцей Расеі з'яўляюцца генетычна адзіным народам,

у жылах якога цячэ арыйская (R1а) і варажская (І) кроў, і які, у дадатак, зь незапамятных часоў тысячагодзьдзямі пражывае кампактна на адной і той жа тэрыторыі (глядзі старажытную мапу Сварогіі- Русі Белае зьлева). У той жа час, сучасныя заходнія ўкраіцы, жыхары вугоршчыны, паўднёва-заходняе Нямеччыны, паўднёвае Францыі, Іспаніі, Італіі і шэрагу іншых паўднёвых краінаў Еўропы ў значнай меры з'яўляюцца кельта-семітамі. Больш таго, ні балгары, ні югаслаўскія македонцы, ні нават сербы славянамі (арыйцамі), паводле генетыкі, зусім не зьяўляюцца, бо прысутнасьць ў іхняй крыві арыйскае гаплагрупы R1а вельмі нязначная. У той жа час, наяўнасьць гаплагрупы R1а ў неарыйскіх народаў Еўрапейскага кантыненту з паступовым зьмяньшэньнем ейнага ўтрыманьня ў напрамку да перыферыі, калі за цэнтр справядліва лічыць ўласна генетычны арэал сёньняшняга і гістарычнага расьсяленьня Руса-Арыяў у Еўропе, яскрава сьведчыць аб тым, што

ўсяго нейкае тысячагодзьдзе ці два таму ўся Еўропа амаль цалкам кантралявалася выключна РУСА-АРЫЯМІ або, як мы звыклі сёньня казаць, проста СЛАВЯНАМІ як у палітычным сеньсе, так і ў сэньсе эканамічнага і культурнага ўплыву.

Славяне ці, як мы будзем называць іх далей, РУСА-АРЫІ не ёсьць проста нейкая супольнасьць людзей, аб'яднаных толькі "інда-еўрапейсакай" мовай, звычаямі або нечым іншым.

РУСА-АРЫІ- гэта асобная чалавечая раса- раса белых еўрапейцаў.

Руса-Арыі зьяўляюцца адзіным народам, які зьяўляецца карэнным у паўночнай семісферы зямнога шара. Паводле генетычнай навукі, арыйская гаплагрупа R1а ўзьнікла на поўначы Еўразіі шмат дзесяткаў тысячаў гадоў таму, і яе носьбіты былі вымушаныя ў пэўны час пакінуць сваю Прарадзіму і ісьці на поўдзень пад націскам Вялікага Аледзяненьня шэрагам паралельных струменяў (глядзі ніжэй: зыход Славянаў-Арыяў з Паўночнай Прарадзімы).
[ISXOD.gif]
Што тычыцца прадстаўнікоў варажскае гаплагрупы І, то яны зьяўляюцца спрадвечнымі жыхарамі Еўропы, якія перажылі ледніковы перыяд на Балканах і ў паўночнай Афрыцы, а потым ізноў засялілі ўсю Еўропу. Генетычная радаслоўная варагаў-русаў бярэ пачатак ад сваіх славутых продкаў- краманьёнцаў, узрост якіх налічвае ня менш, як 40000 гадоў. Сустрэўшыся пасьля халадоў у Еўропе, варагі-русы і значная частка арыяў, дзякуючы ix як расаваму, так і лінгвістычнаму радзтву, мірна аб'ядналася ў адзіны народ руса-арыяў. Як бачым, гэтыя абедзьве гаплагрупы зарадзіліся не ў Афрыцы, як нас хочуць пераканаць, гаворачы, что ўсе людзі нібыта "выйшлі са свае афрыканскае калыскі праз Бліжні Ўсход". У той жа час, у адрозьненьне ад Арыяў і Русаў, носьбіты іншых гаплагрупаў, якія сёньня таксама прысутнічаюць у Еўропе- генетычных кельтаў (гаплагрупа R1b), фінаў (N), семітаў (J) ды іншых, карэнным насельніцтвам ні Еўропы, ні паўночнай Еўразіі ўвогуле не зьяўляюцца, бо іх продкі сапраўды некалі прыйшлі да нас з Афрыкі.


II
Цяпер давайце разаб'ем яшчэ адзін міф, які вось ужо на працягу стагодзьдзяў круціць мазгі гісторыкам і нам з вамі. Маецца на ўвазе захоп ў далёкім мінулым азіяцкага Поўдня, у значнай ступені Індыі, так званымі Інда-Арыямі- таямнічым народам невядомага паходжаньня. Некаторыя навукоўцы у лепшым выпадку лічаць, што Інда-Арыі маюць нейкае радзтво з плямёнамі "іранскае групы" або жыхарамі старажытнае Харапы, якая знаходзілася на поўначы Індыі. Прыйшла, аднак, пара разабрацца, кім жа былі гэтыя "Інда-Арыі", жыхары Харапы ды народы "іранскае групы" на самой справе. Давайце ізноў кінем уважлівы позірк на генетычную мапу, на якой адлюстравана генетычная мазаіка насельніцтва ўсяго сьвету (клікніце мышшу на карцінку для павелічэньня).

Паколькі зь Еўропай мы трыху разабраліся, зьвярнём цяпер больш пільную ўвагу на азіяцкі сектар Еўразіі. Датычна Азіі, мапа паказвае, што ўтрыманьне ўжо добра знаёмай нам славяна-арыйскай генетычнай гаплагрупы R1а дасягае найвышэйшых паказчыкаў ня толькі на цяперашняй расійскай тэрыторыі, у прыватнасьці, на Алтаі, але і ў Індыі. Апроч таго, гаплагрупа R1а ў значнай меры прысутнічае і ў сучасным Іране, мова народу якога, як і ў выпадку з Індыяй, усё яшчэ лічыцца інда-еўрапейскай, або, інакш кажучы, мовай, маці якой была мова славянская і ніякая другая. R1а таксама добра прысутнічае сярод народаў Афганістану, Пакістану, Таджыкістану, якія да сяе пары захавалі індаеўрапейскія рысы мовы сваіх арыйскіх продкаў-носьбітаў славянскае мовы. У генетычнай кампазіцыі пералічаных народаў азіяцкае часткі Еўразіі, за выключэньнем Ірану, дзе прадстаўлена і другая славянская гаплагрупа-варажская І, адсутнічае нейкі іншы кампанент, носьбіты якога маглі б некалі прынесьці на гэтыя тэрыторыі інда-еўрапейскую, чытай, славянскую мову. Калі мы сапаставім гістарычныя даты зьяўленьня ў азіяцкіх краінах арыйскае гаплагрупы R1а з часам узьнікненьня грандыёзных культураў у даліне Інда, Шумеры, Персіі і г. д, то мы прыйдзем да адназначнае высновы, што

стваральнікамі ўсіх без выключэньня старажытных цывілізацыяў у пералічаных азіяцкіх рэгіёнах былі носьбіты арыйскай R1а ці, прасьцей кажучы, тыя, каго мы сёньня называем СЛАВЯНАМІ.

Сучасная навука, аднак, іншы раз памылкова прылічвае да арыяў, або, інакш кажучы, арыйцаў, ня толькі славянаў, германцаў, прадстаўнікоў вышэйшых кастаў у Індыі, сьветласкурых іранцаў ды другія народы, у якіх гаплагрупа R1а зьяўляецца дамінуючай, але адносіць да арыяў гэтаксама й элінаў, кельтаў і шмат іншых народнасьцяў, якія генетычна зусім ня ёсьць арыйцы, але, затое, да гэтае пары размаўляюць на арыйскай мове, якая некалі была прынесена да іх генетычнымі арыямі.

Як гэта адбывалася на самой справе, уявіць ня вельмі цяжка, дзякуючы тым жа генетычным дасьледаваньням. Славяне-Арыі прыйшлі на поўдзень, каб уратавацца ад халадоў ледзянога веку, якія ахапілі большую частку паўночнага паўшар'я Зямлі. Прыкладна ў адзін і той жа перыяд гісторыі, на поўдні яны заснавалі шэраг старажытных дзяржаваў -цывілізацыяў, да якіх, у першую чаргу, належаць дзяржава ў даліне ракі Інд, Шумерыя, старажытная Грэцыя, Рым ды г. д. Потым, калі пахаладаньне пачало адступаць, арыі сталі адыходзіць з абжытых мейсцаў назад на поўнач. Прычынаў гэтаму было, бадай, дзьве.
Па-першае, біялагічныя асаблівасьці пабудовы арганізму еўрапейскага чалавека не дазваляюць яму працяглы час жыць у паўднёвых шыротах, клімат якіх аказвае на ягонае здароў'е вельмі негатыўны уплыў.
Другая прычына заключаецца ў тым, что мясцовыя плямёны, прыцягнутыя багацьцем арыяў, паступова засялялі іхнія гарады, асымілюючыся з арыямі, або выцясьняючы апошніх, дзякуючы фактару лікавай перавагі і асаблівасьцям сваіх экзатычных паводзінаў. Калі арыі адыходзілі, мясцовае насельніцтва не магло доўга захоўваць культурныя традыцыі арыяў. Гарады хутка прыходзілі ў заняпад, навука й мастацтва імкліва гінулі. Не пацягнулі мясцовыя жыхары і чужынцы, якіх прывабілі арыйскія гарады,ў поўнай меры й цяжкай для іх мовы арыяў, якая паступова ператварылася сярод іх ў нейкі сорт сярэдняга арыфметычнага паміж мовай арыяў і гаворкаю мясцовых дзікуноў. Так утварыліся грэчаская й лацінскія мовы. Так зьявіліся на сьвет мовы "кельтцкае" ды "германскае" групаў. Так узьніклі і ўсе астатнія мовы так званае "Інда-Еўрапейскаe" сям'і, аб чым класічныя лінгвісты да сёньняшняга дня чамусьці ўпарта маўчаць. Чытаць далей >>>

No comments:

Post a Comment