Sunday, February 13, 2011

ХТО МЫ, БЕЛАРУСЫ? Частка 6
ВЯЛІКАЯ ТАТАРЫЯ


-I. ХРЫСЬЦІЯНСКАЯ ЧУМА-
Паважанаму чытачу добра вядома са школьнага курсу гісторыі, што нібыта недзе ў першай палове XIII стагоддзя спрадвечна руская дзяржава была цалкам заваяваная захопнікамі з далёкіх мангольскіх стэпаў, імя якіх Татара-Манголы. З другога боку, у апошні час усё гучней чуецца голас тых, хто, адпаведна сапаставіўшы ўсе неабходныя факты, неўзабаве прыйшоў да высновы, што так званага мангола-татарскага іга на Русі не толькі ніколі не было, але й не магло быць увогуле.

Гаворачы пра "ІГA", традыцыйныя гісторыкі звычайна падтрымліваюць тэорыю ягонага існаваньня, спасылаючыся не на старадаўнія гістарычныя крыніцы, а на працы раманаўскіх "навукоўцаў" замежнага разьліву такіх, скажам, як Шлёцар, Баэр або Міллер з ХVІІІ стагодзьдзя. У той жа час, да гэтае пары не знойдзена аніводнага дакуманта з "татара-мангольскае" эпохі, які б канфармаваў існаваньне гэтага самага іга. Здавалася б, ну што можа перашкаджаць сучасным расейскім гісторыкам афіцыйна адрынуць скалігераўскую версію нашага мінулага, як заведама неабгрунтаваную. Тым ня менш, гэтага не адбываецца. Існуе нейкая вельмі ўплывовая сіла пасярэдзіне самога славянскага сьвету, якая вельмі не зацікаўленая справай аднаўленьня гістарычнай справядлівасьці ў адносінах да нас з вамі. Каб лепей зразумець, што маецца на ўвазе, давайце яшчэ раз зробім кароткую вандроўку ў мінулае, але ўжо гледзячы на рэчы трошкі іншымі вачыма.

Грунтуючыся на выніках аналізу гістарычных падзеяў, старажытных артэфактаў, помнікаў пісьмовасьці і, асабліва, генетычных дасьледаваньняў, мы лёгка можам высьветліць, што напярэдадні хрысьціянізацыі на еўрапейскім кантыненце, амаль уся Еўразія, калі не сказаць больш, кантралявалася тымі, каго мы сёньня называем славянамі. Дакладней кажучы, гэтая велізарная тэрыторыя знаходзілася пад суцэльнай дамінацыяй Руса-Арыяў як у культурна-гаспадарчым плане, так і ў плане пераканаўчай ваеннай ваеннай перавагі. Трэба яшчэ раз нагадаць, што ў той час, як Славяне-Арыі асіміляваўшыся ў Еўропе са Славянамі-Русамі сумесна зь імі кантралявалі, уласна, Еўропу, азіяцкая частка Еўразіі ўсходней сучаснага Смаленску знаходзілася пад поўным уплывам ТОЛЬКІ Славянаў-Арыяў. Славяне-Русы НІКОЛІ не жылі ў кантынентальнай Азіі і іхняя гаплагрупа там генетыкамі знойдзеная не была. Дарэчы, менавіта па гэтай прычыне старажытныя жыхары на азіяцкай частцы сучаснае Расіі Русамі сябе ніколі не называлі, бо яны імі не зьяўляліся. Перанос назваў Русь, Расія, а таксама й Русы, Русічы Пятром Першым на тэрыторыю, якая ляжыць на ЎСХОД ад Смаленску- Бранску і якая з, уласна, Русьсю нічога агульнага ніколі не мела, бо спрадвеч называлася Тата-Арыяй і кіравалася не Славянамі-Русамі, а Славянамі-Арыямі, зьяўляецца актам неверагоднай несправядлівасьці як у адносінах да Славянаў-Русаў, так і асабліва ў дачыненьні да Славянаў-Арыяў, якія самастойна асвоілі азіяцкую частку сучаснай Расіі дзесяткі тысячаў гадоў таму і спрадвеч на ёй пражывалі. Нягледзячы на некаторыя генетычныя адрозьненьні Славяне-Русы і Славяне-Арыі ў далёкім мінулым па буйному не канфліктавалі паміч сабой дзякуючы свайму лінгвістычна-культурнаму і фізічнаму падабенству. Сіла Руса-Арыяў заключалася менавіта ў іх еднасьці, замацаванай ведычнай ідэалогіяй. Апошняя спроба ворагаў задушыць Руса-Арыйскі свет сілай прыходзіцца на Х стагодзьдзе, калі войскі паразітычнага дзяржаўнага ўтварэньня цюркаў-іюдзеяў пад назваю Хазарскі Каганат (глядзі вышэй: Хазарскі Каганат; дарэчы, там, дзе сёньня знаходзіцца Беларусь, на мапе добра чытаецца- Варагі, Русь) узнамерыліся зьнішчыць дзяржаву Варагаў- Русаў, сэрца якой знаходзілася на тэрыторыі, дзе сёньня ляжаць Паўночная Украіна і Беларусь, а перыферыйныя ўладаньні ахоплівалі паўночную палову сёньняшняе Нямеччыны і Скандынавію. Нягледзячы на пераканаўчую лікавую перавагу ворага, Князь Святаслаў 3 ліпеня 965 року ўшчэнт разьбіў хазарскую армію, назаўсёды сьцершы Хазарскі Каганат з твару зямлі (справа: помнік у Белгарадзе ў гонар гістарычне перамогі- Князь Святаслаў топча хазара з зоркай Давіда). Канчаткова зразумеўшы, што адолець Руса-Арыяў сілай нельга, ворагі зьмянілі стратэгію і распрацавалі чарговы праект барацьбы са Славянамі пад назваю ХРЫСЬЦІЯНІЗАЦЫЯ, які меў на гэты раз перайсьці ў ідэалагічную плоскасьць і ўзарваць Руса-Арыйскі сьвет знутры.
Я не буду тут падрабязна апісваць, як праходзіў гэты злачынны працэсс, бо дадзеная тэма патрабуе даволі працяглае гаворкі, што ні ў якім разе ня можа ўпісацца ў фармат мэтаў дадзенага матар'ялу. Пазьней я маю намер прысьвяціць гэтаму пытаньню асобны артыкул, а зараз абмяжуюся толькі распавядам пра "генеральны курс" падзеяў тае далёкае эпохі.

Груба кажучы, стратэгія хрысьціянізацыі заключалася ў тым, каб падзяліць Руса-Арыйскую супольнасьць Славянаў на еўраазіяцкай прасторы на дзьве вялікія групы з мэтаю нацкаваць іх пазьней адну на другую. Невядома зь якіх крыніцаў (паднявольна чамусьці ўспамінаюцца пажары і зьнікненьне гістарычных матар'ялаў з устаноў накшталт Александрыйскае бібліятэкі) добра ведаючы гісторыю эвалюцыі як Русаў, так і Арыяў, а таксама пра іхнія генетычныя адрозьненьні, здатны вораг вырашыў згуляць на гэтым і правесьці мяжу асноўнага расколу Славянаў менавіта па лініі іх паходжаньня. Было вырашана падрынуць хрысьціянізацыі не якія-небудзь адвольна ўзятыя рэгіёны, а менавіта тую тэрыторыю, якая была заселеная Славянамі-Русамі ці зьмешаным Руса-Арыйскім насельніцтвам. Іншымі словамі, пад праект падлягала амаль ўся Еўропа. Акрамя ўсяго, з мэтай падзяліць і саму Еўропу на дзьве варожыя адна да другое часткі, было спланавана заходнюю частку Еўропы, якая ўключала, галоўным чынам, Германію і Скандынавію, "ахрысьціць" па лініі Ватыкану, а ўсходнюю, дзе ляжала Кіеўская Русь,- праз Візантыю. У той жа час, велізарныя абшары Еўразіі, якія знаходзіліся пад выключнай дамінацыяй Славянаў-Арыяў- бо туды Славянін-Рус не распаўсюдзіўся- працэсу хрысьціянізацыі наўмысна не падлягалi. Шляхам махлярскіх маніпуляцыяў як у заходні славянскі сьвет, што зваўся Германіяй, так і ва ўсходне-еўрапейскія славянскія тэрыторыі, вядомыя пад назвай Рось ці Русь адначасова былі ўнедраныя чужынныя дзеячы з поўдня, якія карыстаючыся даверам Руса-Арыяў, хутка ўвайшлі ў склад кіруючых элітаў спамянутых рэгіёнаў і пачалі праводзіць палітыку, скіраваную на скасаваньне традыцыйнага сьветапогляду Славянаў. Так, напрыклад, адзін з гэтых вобаратняў, які потым увайшоў у гісторыю як "Владімір Красное Солнышко", перш чым ажыцьцявіць сваю місію па ўвядзеньню юдахрысьціянства ў ключавым беларуска-ўкраінскім рэгіёне, пачаў актыўна ўзбудоўваць ведычныя храмы, каб заваяваўшы тым народны давер насельніцтва, праз дзесяць гадоў пачаць грунтоўную кампраментацыю гэтых храмаў шляхам масавага прынясеньня чалавечых ахвяраў Ведычным Славянскім Багам. Руса-Арыі, якія ніколі не прыносілі такіх ахвяраў сваім Багом, былі шакіраваныя. Карыстючыся гэтым, Уладзімір нахабна прапанаваў ім новую рэлігію- хрысьціянства, якое, быццам бы, было пасланае Славянам самымі Нябёсамі, каб замясьціць іхнюю "крывавую рэлігію". Зразумела, што большасьць Руса-Арыяў адрынула прапанову Ўладзімера. Каб пазьбегнуць заслужанага пакараньня, подых якога ўжо адчуваўся, Уладзімір распачаў узброеную кампанію супраць уласнага народу, які, як вядома, на самой справе не быў яму родным. Вынікам гэтае жудаснае кампаніі было фізічнае зьнішчэньне трох чвэрцяў 12-мільённага насельніцтва дахрысьціянскае Русі, акампанаванае суцэльным зьнішчэньнем альбо патапленьнем у крыві больш як 3000 Славянcкіx гарадоў і вёсак.

Калі працэс так званае хрысьціянізацыі набраў на Русі сілу, усе землі па-за межамі ўплыву хрысьціянскае царквы былі аб'яўленыя "паганскімі", "басурманскімі" ды г. д.- адным словам, варожымі Славянскаму Руса-Арыйскаму сьвету. Няцяжка здагадацца, што ў лік "ворагаў" адразу ж трапіла і велізарная, галоўным чынам, азіяцкая тэрыторыя- Тата-Арыя, якая кантралявалася Славянамі-Арыямі, бо менавіта дзеля гэтае мэты і была распачатая ўся "хрысьціянская" кампанія. У той жа час, у межы самое Тата-Арыі было заслана мноства агітатараў, якія пачалі лазіць па арыйскіх гарадах і нацкоўваць тамтэйшае насельніцтва супроць Русі, апісваючы варагаў-русаў, як закасьцянелых ворагаў Вялікай Тата-Арыі. Менавіта з тае пары ў многіх славянскіх мовах слова "вараг" набыло адмоўнае адценьне і стала ўжывацца як "вораг". Дарэчы, самое слова "вараг" паходзіць ад старажытнабеларускага слова "варага", якое азначала "дзік", "дзікі кабан". Каб не быць галаслоўным, скажу, што "варага" да сяе пары захавалася ў мове Санскрыт, якая, як ужо адзначалася вышэй, зьяўляецца замарожаным на пэўнай гістарычнай стадыі дыялектам Мовы Старажытнабеларускае, у тым жа значэньні. Нехта напэўна запытае, маўляў, а чаму слова "вараг" прыляпілася менавіта да Славянаў-Русаў. Прыляпілася яно да іх таму, што Русы- асабліва тыя зь іх, што жылі па берагох Балтыйскага Мора- ў якасьці свайго "герба" шырока выкарыстоўвалі выявy "варагі"- дзікага кабана (зьлева: "варага" балтыйскіх варагаў-русаў з поўначы Германіі, 4 стагодзьдзе). У дадатак, варагі-Русы ніжэйшага ваеннага рангу з-за недахопу металічных дасьпехаў ідучы на бітву мелі звычай апранаць дасьпехі, вырабленыя з кабановячых шкураў (справа).

Зь пераходам Еўропы-Русі на хрысьціянства, пачаў зьнішчацца ня толькі ведычны сьветапогляд Русаў і Арыяў, якія жылі побач з Русамі ў Еўропе, але й іхняя славянская мова. Асабліва гэта тычыцца тэрыторыі, якая сёньня носіць назву Заходняя Еўропа. Пасьля таго, як Рым быў хрысьціянізаваны, ён сгрупаваў вакол сябе незьлічоныя рэгіёны Паўднёвай Еўропы, якія некалі былі ўзбудаваныя і ацывілізаваныя Руса-Арыямі, а цяпер, калі Руса-Арыі пад націскам мільёнаў мігрантаў з поўдня, адышлі на поўнач, ператварыліся ў неаборны бастыён паразітызму, амаральнасьці, прагі да лёгкіх грошаў. Натхняемая і падцкоўваемая ўзмацніўшымся Ватыканам, гэтая стракатая хеўра іншародных шукальнікаў прыгодаў наўпрост рушыла на поўнач у славянскі сьвет пад шыльдай "хрысьціян-цывілізатараў". Рэдка заселены поўдзень Германіі, які значная частка славянскага насельніцтва ратуючыся ад пагроз з поўдня ўжо пакінула, асаблівага супроцьдзеяньня бандытам не аказаў. "Хрысьціянізатары" лёгка ўваходзілі ў Руса-Арыйскія гарады Германіі, тэрарызуючы тамтэйшых жыхароў, разбуралі іх ведычныя храмы, каб на менавіта іх мейсцы- бо людзі да іх добра прывыклі- ўзьвесьці свае хрысьціянскія цэрквы. Славянская мова мясцовага насельніцтва пачала падрынацца дыскрымінацыі, як мова носьбітаў "паганізму", а тыя, хто на ёй яшчэ размаўляў, былі вымушаныя пераходзіць на спрошчанае "эсьперанта" хрысьціянізатараў i асімілявацца зь імі. Трэ адзначыць, што працэс хрысьціянізацыі заходнееўрапейскіх славянаў не заўсёды шоў гладка і для таго, каб завершыць яго ў поўнай меры, Рыму-Ватыкану спатрэбілася ажно тысяча гадоў. Асабліва цяжка было "ахрысьціць" поўнач Германіі, заселены ваяўнічымі Варагамі-Русамі, да якіх да гэтае пары далучыліся амаль усе ўцекачы з паўднёвых славянскіх зямель. Адзін толькі Гамбург ўдалося "хрысьціянізаваць" толькі з трэцяй спробы, калі туды быў унедраны епіскап-вобарацень "са сваіх". Увогуле, намаганьні ўвесьці хрысьціянства на поўначы Германіі-асабліва ў Вагрыі (сёньня зямля Шлезвіг-Хольштайн)- доўгі час з посьпехам адбіваліся як пры дапамозе ўласнага славянскага войска, так і пры актыўным удзеле славянаў руса-варагаў са Скандынавіі, галоўным чынам, з Даніі. Тым ня менш, у ХІI стагодзьдзі шматгадовая праца Ватыкану, скіраваная на хрысьціянізацыю Руса-Арыяў у Германіі была пасьпяхова скончана. Апошні бастыён ведычных Руса-Арыяў горад Аркона на востраве Руян (Руген) быў зруйнаваны- зруйнаваны, як і ўсё ведычнае да гэтага ў Германіі, заўважце- не "немцамі", бо тымі "немцамі" былі тыя ж адзінакроўныя славяне Руса-Арыі, а ватыканскімі "хрысьціянізатарамі"- падрыхтаванымі, натхнёнымі, прафінансаванымі і пасланымі Ватыканам (ніжэй: на гэтым узгорку ў Арконе, што на востраве Руген, стаяла ведычнае капішча Святавіта, разбуранае "хрысьціянізатарамі" ў 1169 годзе- добра відаць рэшткі некалі 25-метравага насыпу, які бараніў гэтае сьвятое мейсца Руса-Арыяў ад магчымага непрыяцеля). Трэба дадаць, што працэс хрысьціянізацыі Германіі асабліва кровапралітным не быў і ніхто адтуль "агнём і мечам" нікога не гнаў, бо ня можа народ гнаць сам сябе. Славянская мова ў паўночнай Германіі таксама знішчана не была й гучала яна ажно да ХVІІІ стагодзьдзя, пакуль, як кажуць, не вытрымала канкурэнцыі з ватыканаўскім "эсперанта", на якім за тысячу гадоў загаварыла пераважная большасьць насельніцтва Германіі. Славянамоўныя дзеячы таксама былі шырока разпаўсюджаныя на поўначы Германіі і ў хрысьціянскія часы. Так, напрыклад, апошні славянамоўны Герцаг Памеранскі Багуслаў ХІV скончыў сваёй сьмерцю ў 1648 року славутую славянскую дынасьцію па той прычыне, што ў яго не было дзяцей. Што тычыцца Германіі ўвогуле, то славянская мова дажыла там і да нашага часу- прыблізна 100 000 немцаў, якія жывуць вакол горада Котбус, сваёй роднай мовай усё яшчэ лічаць мову славянскую.

Такім чынам, гвалтоўнае ўвядзеньне хрысьціянства разьбіла славянскую Еўразію на дзьве велізарныя антаганісцкія групоўкі. З аднаго боку мы недзе тысяча гадоў таму атрымалі хрысьціянізаваную Еўропу, заселеную Славянамі Руса-Арыямі, а з другога- заселеныя ВЫЛЮЧНА Славянамі- Арыямі (без Славянаў- Русаў) гіганцкія абшары еўраазіяцкага кантыненту, якія сягалі ад Смаленску да Ціхага акіяна і ад Таймыру да вострава Цэйлон, а то й, мабыць, яшчэ шмат далей на поўдзень- бо культурна- гістарычная спадчына народаў Інданезіі і Акіяніі выяўляе безліч агульных рысаў з культурай Славянаў- Арыяў. Так, напрыклад, мне ўдалося знайсьці ажно ў Новай Зеландыі арыгіналы дакументаў, напісаных правадыром аднаго зь плямён Маоры і датаваных сярэдзінай ХІХ стагодзьдзя і завераных ягонай пячаткай з арыйскай свастыкай! Незвычайна еўрапеоідны выгляд прадстаўнікоў народу Маоры і некаторых групаў абарыгенаў з Палінэзіі не можа не навесьці уважлівага дасьледчыка на адпаведны роздум.

Вянцом працэсу хрысьціянізацыі стала кардынальная зьмена, калі можна так выказацца, геапалітычнай сітуацыі ў старажытным сьвеце. Мала таго, што Славяне аказаліся падзеленымі на "хрысьціянаў" і "басурманаў", дык яшчэ самых "хрысьціян" падзялілі на "ватыканцаў" і "візантыйцаў". У выніку гэтага падзелу асабліва не пашанцавала грамадзянам Вялікай Сьветіі- Кіеўскай Русі, якія былі вымушаныя ісьці ў "візантыйскім" кірунку. Паводле старанна распрацаванага плану, Славяне- Русы, якія засялялі тэрыторыю Беларусі і Паўночнай Украіны, як, бадай, наймагутнейшая супольнасьць славянскага сьвету, па-сутнасьці, сэрца гэтага сьвету, павінныя былі стацца нейтралізаваныя не зьнешнімі ворагамі, якому славяне былі не па зубам, а самімі славянамі. Так мы, Беларусы, раптам набылі свайго нібыта спрадвечнага ворага-"захад" зь Германіяй у першую чаргу, насельніцтва якой складалася не з якіх-небудзь заклятых іншаплямённых ворагаў, а з нашых жa адзінакроўных і адзінамоўных братоў-славянаў Руса-Арыяў, якіх чортава сіла вымусіла абраць хоць і хрысьціянскую, але ўсё ж не "нашую рэлігію", як быццам бы мы самыя захавалі ведычны сьветапогляд нашых продкаў. У той жа час на усходзе мы набылі другога ворага, цяпер ужо "татара-басурмана" ў асобе славянскага насельніцтва велізарнай арыйскай Тата-Арыі па той прычыне, што яно не было хрысьціянізавана.


-II. ВОРАГІ НАЗАЎЖДЫ-

Пасьля таго, як Славянская Еўразія была падзеленая на "хрысьціянаў" і "нехрысьціянаў", сярод самых "хрысьціянаў", дзякуючы дадатковаму падзелу паміж іх саміх на "візантыйцаў" і "ваціканцаў", як было апісана вышэй, пагадненьня таксама не было. Гэта было справакавана дзеля таго, каб, па-першае, аслабіць хрысьціянізаваных Славянаў-Русаў пасварыўшы іх паміж сабой і, па-другое, каб адцягнуць увагу ўсяе іх суполкі, як наймацнейшай у Славянскім Сьвеце ва ўсіх сэнсах, уключаючы і ваенны, ад усялякіх кантактаў зь нехрысьціянізаванай часткай Славянаў - Вялікай Тата-Арыяй, якая на гэты час яшчэ не згубіла свой ведычны сьветапогляд. Як толькі Славянаў-Русаў удалося разьбіць на дзьве часткі і сілай релігійнай прапаганды нацкаваць гэтыя часткі адна на другую, неўзабаве зрабуўшы братоў ворагамі, якім наканавана спрадвечна ваяваць паміж сабой, іншародны вораг-лялькавод пачаў здольна падбухторваць нехрысьціянізаваных Славянаў-Арыяў зь Велізарнае Тата-Арыі пакараць ахрышчаных Славянаў-Русаў Еўропы за адступленьне ад "сьветапогляду бацькоў" - ведызму. Такім чынам, план па зьнішчэньню славянскага ўплыву ў Еўразіі выйшаў на новы ўзровень - у дадатак да маральнага, справа перайшла ўшчыльную да фізічнага зьнішчэньня Славянаў, як чалавечае расы. Неўзававе рушыўшы адзін на другога, Славяне-Русы і Славяне-Арыі пачалі бязьлітасна зьнішчаць саміх сябе ў сталым супроцьстаяньні, якое зацягнулася на стагодзьдзі і вылілася ў шэраг грандыёзных бітваў, якіх яшчэ ня бачыў сьвет, да самых кровапралітных зь якіх можна з упэўненасьцю аднесьці шэраг значных бітвішчаў у Польшчы, Венгрыі, на Балканах у 1240-42 г.г., Бітву пры Сіняй Вадзе ў 1362 годзе, Кулікоўскае Пабоішча 1380 года, і г. д. - усяго некалькі соцень буйных сутыкненьняў, ініцыіраваных, у асноўным, Славяна-Арыйскай Тата-Арыяй з мэтай выпаліць хрысьціянства калёным жалезам з запрыгоненай "хрысьціянізатарамі" Русі еўрапейскіх Славянаў-Русаў (вышэй: "мангола-татары" атакуюць горад-крэпасьць Русаў. Малюнак 1400 года. Захоўваецца ў Бібліятэцы Оксфардскага Універсітэта. Зьнешні выгляд "манголаў" ня можа не навесьці на адпаведны роздум).

Каб сьпісаць сорам гэтых братазабойных войнаў на рахунак нейкага гіпатэтычнага ворага, дзеячамі ад раманаўскае дынасьціі, якая падманам перахапіла ўладу ў Ведычных Славянаў Тата-Арыі, быў вынайдзены славуты міф аб мангола-татарскім ізе (зьлева: зьнешні выгляд Цімура-Тамерлана, атрыманы акадэмікам М. Герасімавым па чэрапу і рэшткам, дастатым з магілы Цімура ў Самарканьдзе ў 1941 року. Паводле самога Герасімава, Цімур быў высокім еўрапейцам з вогненна-рыжымі валасамі і барадой. Паспрабуйце мысьленна выдаліць галаўны убор і ўлічыць тую акалічнасьць, што працуючы над аднаўленьнем зьнешнасьці Цімура, вучоны адчуваў ціск скалігераўцаў, якія чакалі ў Цімуры ўбачыць азіята). "Раманаўцы", як заўзятыя прапіхвальнікі юда-хрысьціянства на азіяцкай прасторы Славянскага Сьвету, пачалі жорстка вынішчаць усялякія пасьведчаньні прызначэньня народу на тэрыторыі, якая сёньня носіць нзаву Расія, да Ведычнай Тата-Арыі. Хрысьціянізатарскія варвары бязьлітасна зьністожылі ўсе без выключэньня папаўшыя ім пад руку помнікі Славяна-Арыйскай пісьмовасьці ў Расіі, напісаныя арыйскімі рунамі Славянаў-Арыяў, якія, як вядома, пісалі менавіта рунамі, а не кірыліцай. Шырока вядомыя выпадкі зьбіцьця рунічных тэкстаў на паўдневым Урале нават зь медных праваслаўных званоў, адлітых у 16 стадодзьдзі, калі заезжыя хрысьціянскія місіянеры, карыстаючыся канфесійнай талерантнасьцю ведычных Славянаў-Арыяў, пачалі ўзводзіць у іх краіне свае цэрквы. Дынасьція Раманавых граміла ведычныя храмы і капішчы Арыяў, ствараючы на іх мейсцы "праваслаўныя" хрысьціянскія прыходы, якія зь сапраўдным ведычным праваслаўем нічога агульнага ня малі, бо прынесенае юда-хрысьціянства на самой справе было хутчэй антыправаслаўем, чым праваслаўем. Носьбіты ж сапраўднага Ведычнага Праваслаўя - старажытных Славянскіх Ведаў падрынуліся бязьлітаснаму фізічнаму вынішчэньню. Адным словам у некалі квітнеючай славянскай краіне Тата-Арыі была прыменена добраапрабаваная тактыка "хрысьціянізатараў", якая некалі прынесла "бліскучыя" вынікі ў Германіі і Кіеўскай Русі.

Калі "брудная" праца была завершаная, усе раманаўскія шаўкі ад гістарычнае навукі атрымалі загад тэрмінова перапісаць гісторыю Тата-Арыі Славянаў-Арыяў пад заходні дух гісторыі Славянаў-Русаў, каб яна гарманічна зь ёю пераклікалася як бы выцякаючы зь яе. Паводле гэтага загаду, самую Тата-Арыю ад гэтага моманту належала называць не Арыяй, а не інакш як Расіяй, а ейных грамадзянаў Славянаў-Арыяў, якія мелі еўрапеоідны выгляд - не Арыямі, а "Рускімі". Заўваж, дарагі чытач, Арыяў патрабавалася называць не Русамі, бо, вядома, яны імі не былі, а "Рускімі". Іншымі словамі, для азначэньня нацыянальнасьці на Славянаў-Арыяў наляпілі не назоўнік, а прыметнік "Рускі", як бы то гаворка йшла аб нейкай рэчы або халопах, належачых нейкаму Русу ці Русам. У гэтым крыецца вялікі прыніжальны сэнс. У адрозьненьне ад усіх астатніх краінаў сьвету, толькі нацыянальнасьць жыхара Расіі да гэтае пары вызначаецца прыметнікам. Пераканайцеся самыя: у Францыі - француз (назоўнік), у Германіі - немец (назоўнік), на Беларусі - беларус (назоўнік), а ў Расіі - рускі (прыметнік)! Ну, ці не абсурд гэта? Але каб канчаткова вытруціць са Славянаў-Арыяў іх ведычны дух, раманаўскія хрысьціянізатары толькі на гэтым не спыніліся. З мэтай яшчэ глыбей пхнуць Славяніна-Арыя, былога грамадзяніна некалі магутнай Славяна-Арыйскай дзяржавы Тата-Арыі, тварам у гразь, яму была навязана чужынная для яго мова, якая будзе пазьней называцца "рускай". Я некаторы час вагаўся ці варта пісаць тое, што я зараз скажу, каб каго-небудзь не пакрыўдзіць, але ўсё ж вырашыў не скажаць праўды. Даруй мне, дарагі чытач, калі наступные радкі цябе непрыемна крануць, бо ў іх сэнс, вось гэтак раптам, надта цяжка паверыць.

На самой справе, руская мова нашым сёньняшнім разуменьні ёсьць ні што іншае, як у значным сэньсе штушна створаная каля трох стагодзьдзяў таму мова, у аснову якой, аднак, быў пакладзены не нейкі іншаземны дыялект, як было зроблена некалі ў адносінах да славянскага насельніцтва ў Германіі, а мова еўрапейскіх Славянаў-Русаў, на якой у ХVIII стагодзьдзі размаўлялі як у многіх мейсцах на Наўгародскай зямлі, так і ў большасьці рэгіёнаў Беларусі, Паўночнай Украіны, Польшчы, а раней - у Паўночна-Усходняй Германіі, Скандынавіі і нават на Балканах. Аднак, у той час, калі мова Славянаў-Русаў уяўляе сабой паўнацэнны на працягу шматлікіх тысячагодзьдзяў гарманічна выпрацаваны інструмент зносінаў паміж людзьмі, мова сьпешна навязаная Славянам-Арыям на тэрыторыі Расіі зьяўляецца хоць і даволі магутным, але ўсё ж адчувальна нашпігаваным замежнымі варварызмамі руса-славянскім дыялектам. Раю ўсім уважліва паразважаць самім на гэты конт. Для затраўкі прапаную вам зьвярнуць увагу хоць бы на назвы месяцаў у рускай мове. Натуральна, гэта не славянскія словы. Назвы краінаў у рускай мове таксама маюць моцны лацінскі ўхіл і г. д. Што тычыцца штодзённага лексікону, пад якім не маецца на ўвазе шырокага слоўніка міжнародных словаў накшталт "камп'ютара" ці "сінхрафазатрона", то і тут тысячы словаў у рускай мове славянскага гучаньня ня маюць. Каб лепш зразумець, што я маю на ўвазе, я прапаную вам адзін з тыповых прыкладаў. Давайце, скажам, возьмем такое класічнае рускае слова, як "впечатленіе". Што гэта такое? Гэта паскладовая калька зь іншаземнага слова "impression". Не верыце? Што ж, прачытаем гэтыя словы па складах: В-ПЕЧАТ-ЛЕНІЕ і IM-PRESS-ION. Як бачым, пры утварэньні слова "впечатленіе", некім быў ажыцьцёўлены паскладовы пераклад слова "impression" у "рускую" мову. Паводле гэтага перакладу "ІМ" стала "В", "PRESS" ператварылася ў "ПЕЧАТЬ", а суфікс-канцоўка "ION" зрабілася "ЛЕНІЕ". Вось і ўся "эцімалогія". Калі б руская мова не была штушнай, то слова "впечатленіе", следуючы законам трансфармацыі ў славянскіх мовах, гучала б як "враженіе", а дзеяслоў ад яго быў бы не "впечатліть", а "вразіть", паколькі славянскае ключавое слова, азначаючае "впечатленіе" ёсьць "уражаньне" або "ураза", як то мае мейсца, скажам, ў мове беларускай, а гэтаксама й санскрыце, а дзеяслоў ад яго ёсьць "уразіць" (вышэй: Бітва з Мангола-Татарамі ля Легніцы (сёньня Польша) ў 1241 г., калі войска Славян-Русаў, якое, як бы мы сёньня сказалі, складалася зь "немцаў" і "палякаў", пацярпела сакрушальную паразу ад Славян-Арыяў, то бок, "Мангола-Татараў". І зноў жа, зьвярніце ўвагу на вонкавы выгляд і тых і другіх - як "Татары", так і "Еўрапейцы" ёсьць белыя барадатыя еўрапеоіды. Карціна намалявана ў 13-м стагодзьдзі). За штушнае паходжаньне рускае мовы сучасных расіян - ды не ў крыўду ім гэта будзе сказана - гаворыць і той факт, што яны, у адрозьненьне ад іншых славянаў, ні на слых, ні на пісьме не разумеюць аніводнай славянскае мовы за выключэньнем сваёй уласнай. Напрыклад, аб беларусах ці паляках, якія разумеюць усіх суседзяў, гэтага ўжо не скажаш.

Tакім чынам, з выгляду бяскрыўдная хрысьціянізацыя, на самой справе прынесла шмат гора і пакутаў, бадай, усім народам еўра-азіяцкай прасторы. У дадатак да крыві, пралітае Славянамі, варта таксама ўспомніць тысячы і тысячы кастроў хрысьціянскай інквізіцыі, на якіх бязлітасна спальваліся лепшыя сыны і дочкі еўрапейскіх народаў - носьбіты старажытных Ведаў сваіх продкаў. Тым не менш, асабліва балюча хрысьціянізацыя ўдарыла менавіта па нас Славянах - Русах і Арыях, кардынальна перакроіўшы наш Славянскі Сьвет і разьбіўшы яго на безьліч дробных, часта варожых адна да другой частак. У выніку хрысьціянізацыі, Славяне амаль згубілі сваю ідэньцічнасьць. Яны страцілі свой Ведычны Сьветапогляд, які ствараўся на працягу шматлікіх тысячагодзьдзяў пакаленьнямі іх мудрых продкаў. Усё сьветлае і чалавечае, створанае Славянамі было нахабна абплёвана "хрысьціянізатарамі-цывілізатарамі" - як, спачатку, іншаземнымі, так і потым вобаратнямі зь ліку сваіх, якія пагадзіліся верай і праўдай служыць юда-хрысьціянству (глядзі вышэй: помнік хану Батыю ў Турцыі, зьвярніце ўвагу таксама на цяжкасьці зазамбаваць туркаў - яны добра памятаюць, што Батый быў Славянінам і таму адекватна адлюстравалі яго, як еўрапейца, а не азіята). Тое, што не ўдалося абпляваць за відавочнасьцю дасканаласьці, было запісана на рахунак "таленту цывілізатарскай ролі" чужынцаў, якія, на самой справе, пазналі смак культуры і цывілізацыі толькі пасля таго, як яны былі акультураныя і ацывілізаваныя Славянамі. Прыкра і горка цяпер чуць, што культура заходнееўрапейскіх Славянаў-Русаў была нічым іншым, як "скандынаўскім" ці "германскім" гатункам, які да Славянаў ніякага дачыненьня ня мае. Нешта падобнае гаворыцца і пра створаныя Славянамі Руса-Арыямі старажытныя Эладy і Рым. - Заслуга іх стварэньня аддадзена нейкім "грэкам" ды "італікам", якіх на момант зараджэньня гэтых дзяржаваў яшчэ нават не існавала. Гэтак жа і цёмнаскурыя нубійцы маюць да пабудовы старажытнага Егіпту такія ж дачыненьні, як сьвіньня да вырошчваньня цытрусаў, бо ў рэчаіснасьці Егіпет быў заснаваны Славянамі-Русамі. Гонар стварэньня Шумеру таксама адабраны ў нас Славянаў у карысьць чорт ведае каго. Забыта або старанна хаваецца і нашая славянская роля як будаўнікоў славутае Персідскае Цывілізацыі, створанай нашымі продкамі Славянамі-Арыямі. Гэтыя ж самыя Славяне прынесьлі цывілізацыю і ў Тыбет. Яны ж стварылі магутную Славяна-Арыйскую дзяржаву ў Індыі, а таксама асвоілі Кітай і ацывілізавалі яго. Без усялякага прывялічаньня, тое ж самае тычыцца і Японіі. Не зьяўляюцца выключэньнем і вядомыя "індзейскія" культуры на амерыканскім кантыненьце.

Але ў той час, калі вышэй пералічаныя рэгіёны знаходзяцца па-за межамі сёньняшняга Славянскага Сьвету і, з гэтае прычыны, вяртаньне гістарычнае праўды аб ролі Руса-Арыяў у гэтых рэгіёнах мае ўзяць працяглы час, непаразуменьне наконт сапраўднага мінулага ў саміх сучасных славянскіх краінах выклікае толькі зьдзіўленьне і роспач. Я маю на ўвазе, перш за ўсё, Расію зь яе жыхарамі - прамымі нашчадкамі легендарнай Славянскае Дзяржавы Тата-Арыі, якая, як і нашыя замежныя нядобразычцы, да гэтае пары працягвае палітыку ўтойваньня, упарта не гаворачы праўду свайму народу аб яго слаўным мінулым. Я разунею, што мае словы ў большасьці выпадкаў будуць пустым гукам на тле плённай творчасьці фальсіфікатараў гісторыі, але давайце я ўсё ж скажу: Дарагія Славяне і, у першую чаргу, Славяне Расіі! Не было ў вас ніколі ніякага Мангола-Татарскага Іга і вы ніколі не плацілі даніну татара-манголам па той простай прычыне, што гэтымі "татара-манголамі" - а на самой справе - Славянамі Тата-Арыямі - былі вы самыя - грамадзяне квітнеючай Ведычнай Краіны Тата-Арыі, якая займала прасторы ня толькі сёньняшняе Расіі, але й сягала, па меншай меры, ад Таймыра да самага Індыйскага Акіяна і ад Смаленска да Аляскі. Хрысьціянская рэлігія і дынастыя Раманавых канчаткова вытруцілi з вас, некалі ўсемагутных Славянаў Тата-Арыяў, усялякую памяць аб вашым слаўным мінулым, каб незаслужана прыпісаць сабе ганаровае права на ролю "цывілізатараў" усяго Славянскага Сьвету. Калі ласка, страпяніцеся! Скіньце зь сябе ману, напушчаную на вас хітрым іншародным ворагам. Прааналізуйце як сьлед усе даступныя гістарычныя першакрыніцы, якія тычацца перыяду Залатое Арды. Сапастаўце храналогію падзеяў той далёкае эпохі і - што вельмі важна - уважліва углядзіцеся ў твары "татара-мангольскіх" ханаў, адлюстраваныя на паперы і ў камені іхнымі сучасьнікамі. Задайце сабе пытаньне - чаму ва ўсіх гэтых выявах увасоблены людзі не азіяцкае, а ярка выражанае еўрапейскай (глядзі вышэй: Марка-Пола на каленях падчас атрыманьня пашпарту у "татара-мангольскага" хана. Зьвярні ўвагу на зьнешні выгляд "татара-манголаў". Намалёвана сучаснікам Марка-Пола ў 1400 годзе) зьнешнасьці? Пастарайцеся таксама й растлумачыць той факт, чаму ні сёньняшнія татары, ні манголы не могуць прачытаць захаваўшыеся да нашага часу пісьмовыя першакрыніцы з "татара-мангольскай" эпохі. Відаць таму і не могуць, што напісаныя яны не па-"татара-мангольску", а стылізаванымі Славяна-Арыйскімі Рунамі позьняга перыяду на мове тваіх слаўных продкаў - Славянаў-Арыяў, якая вельмі нагадвала як санскрыт, так і мову сучасных беларусаў. Ніколі не забывайся на гэта, дарагі чалавек і ганарыся сваёй унікальнай гісторыяй - гісторыяй Славяніна-Арыя.

Заключнае Слова>>>

Вярнуцца на папярэднюю старонку >>>

No comments:

Post a Comment