-I. РЫМ-
Перш, чымся распачаць гаворку пра зьнешні выгляд антычных людзей, якія былі прыналежныя да стварэньня буйнейшых цывілізацыяў старажытнасьці, я вырашыў узгадаць невялікі выпадак з уласнага жыцьця. Неяк увечары сядзеў я ca сваёй жонкай за сталом, бавячы час праглядам прыгожа ілюстраванай кніжкі пра старажытны Рым. Мы ўважліва ўглядаліся ў фотаздымкі антычных руінаў і твары дзеячоў некалі магутнай антычнай імперыі. Раптам мaя палова ажывілaся і ўсклікнулa: "Паслухай, а табе не здаецца, што гэтага чалавека мы бачым амаль што кожны дзень ля універсаму? Вось толькі ўяві сабе, што ён апрануты ня ў гэта, а..." Я зірнуў яшчэ раз на фотаздымак, які так прывабіў жончыну увагу. На ім была адлюстраваная галава скульптуры Рымскага імператара Актавіана Аўгуста (глядзі здымак зьлева), створаная недзе ажно ў 45 годзе да нашае эры. І сапраўды, твар імператара як дзьве кроплі вады быў падобны на твар аднаго добра вядомага мне чалавека, які жыў непадалёку. Ужо на іншы манер пачаўшы глядзець на фотаздымкі, мы прыйшлі да агульнага пагадненьня, што пераважная большасьць старажытна-рымскіх дзеячоў па вонкаваму выгляду зь неверагоднай трапнасьцю нагадвае менавіта беларусаў, а не, скажам, італьянцаў ці французаў. У наступны момант мяне быццам маланкай сьвідранула тагды яшчэ аніякімі фактамі не падмацаваная думка: "А ці не нашчадкамі тых рымлянаў зьяўляюцца хлопцы, якія сёньня ходзяць па Пінску і вуліцах іншых беларускіх гарадоў і вёсак?" Спужаўшыся гэтаe "вар'яцкае" ідэі, я адрынуў яе тагды, зрабіўшы, як высветлілася праз шмат гадоў, вялікую памылку.
Зь цягам часу, Ў дадатак да традыцыйных крыніцаў інфармацыі, нам пачалі прыходзіць на дапамогу сродкі с самага перадавога фронту сучаснае навукі. Так, напрыклад, пачынаючы з канца ХХ-га стагодзьдзя і да нашых дзён уключна, як я ўжо гэта адзначыў недзе ў пачатку майго матар'ялу, шэрагам універсітэтаў сьвету пачалі праводзіцца найдакладнейшыя генетычныя дасьледаваньні народаў сьвету з мэтай высьветліць хто ёсць хто ці, нават, хто быў кім на нашай планеце ў плане антрапалагічнай прыналежнасьці. Нягледзячы на той факт, что вынікі генетычных дасьледаваньняў пакуль што не перадаюцца шырокай агалосцы, кожны чалавек, тым ня менш, які ведае хаця б ангельскую мову і зьяўляецца надзеленым божым дарам аналізіраваць інфармацыю, можа бяз усялякіх цяжкасьцяў выйсьці на афіцыйныя сайты генетычных дэпартаментаў разнастайных навуковых установаў і, як кажуць, зь першых рук, азнаёміцца як з папярэднімі, так і з самымі апошнімі рэзультатамі дасьледаваньняў у галіне генетычнае навукі.
Што ж мы можам сказаць сёньня пра жыхароў Старажытнага Рыму або этрускаў, якія гэтую наймагутнейшую дзяржаву некалі заснавалі? Па-першае, паводле гістарычных апісаньняў і характару старажытных артэфактаў, якія ў неверагоднай безьлічы захаваліся да нашых дзён, і этрускі, і рымляне былі адназначна інда-еўрапейскім народам. Па-другое, наяўнасьць свастычнае сімволікі як у тых, так і ў другіх, уменьне будаваць найскладанейшыя архітэктурныя комплексы і праводзіць дасканалыя хірургічныя аперацыі, зубапратэзаваньне, уменьне апрацоўваць жалеза, ужываньне рунічнага пісьма па крайняй меры на ранейшай стадыі свайго існаваньня ды г. д. неаспрэчна сьведчыць аб тым, што этрускі і рымляне, як і старажытнія грэкі, персы, шумеры ці, скажам, жыхары даліны Інда былі народам культуры арыйскае або проста арыямі. Інакш кажучы, яны былі СЛАВЯНАМІ (глядзі зьлева: Юлій Цэзар), як бы мы сёньня сказалі, нават гледзячы з нашае ня надта высокае, пакуль што, званіцы. Па-трэцяе, вынікі генетычных дасьледаваньняў яскрава указваюць на тое, што генетычная кампазіцыя як этрускаў, так і рымлянаў, у асноўным, складалася з дзьвюх гаплагрупаў- арыйскае славянскае R1а, a такcaмa, й руса-варажскае І, якая, як мы ўжо ведаем, зьяўляецца другой славянскай гаплагрупай! Такім чынам, генетычная кампазіцыя сярэднестатычнага жыхара старажытнарымскае дзяржавы як этрусецкага, так і больш пазьнейшага перыяду, сьведчыць аб тым, што ён быў ня толькі славянінам, але й славянінам у падвойным сэньсе, бо ў ягоных жылах цякла кроў, якая не была зьмешаная з крывёю прадстаўнікоў неславянскіх народаў. Гэта канчаткова пераконвае нас, што і этрускі і рымляне былі адным і тым жа народам толькі з рознымі найменьнямі, і што яны сапраўды былі менавіта народам славянскім, а не якім іншым.
Аднак, навука сёньняшняга дня вымушае нас прызнаць ня толькі гэты факт. Уважлівы позірк на генетычныя дадзеныя дораць нам яшчэ адную нечаканасьць, якая наўпрост тычыцца менавіта нас- беларусаў. Як аказваецца, ніякі іншы народ у сьвеце, бадай, акрамя беларусаў не зьяўляецца носьбітам генетычнае кампазіцыі, якая, захаваўшыся са старажытнейшых часоў амаль нязьменнай, да гэтае пары складаецца з тых жа кампанентаў, зь якіх была пабудавана генетыка этрускаў і рымлян. Падобна этрускам і рымлянам, сучасны беларус ёсьць носьбіт як славянскае арыйскае гаплагрупы R1а, так і славянскае руса-варажскае гаплагрупы І прыкладна ў суадносінах 50 на 50 і супроць гэтага нікуды не папрэш. Дадзеная акалічнасьць у поўнай ступені й растлумачвае нам тую абставіну, чаму старажыннарымскія дзеячы былі звонку падобныя не на французаў або італьянцаў, а хутчэй на нас, беларусаў (глядзі зьлева: Kaлігулa). Прадбачачы слушнае пытаньне зацікаўленага чытача наконт таго, маўляў, як жа так сталася, што сёньня мы, беларусы, і думкі ня дапускаем аб нейкім радзтве са старажытнымі рымлянамі, я паспрабую выкласьці сваю кропку погляду яшчэ раз, але больш паглыблена.
Як я ужо адзначаў вышэй, славяне, якіх больш правільна будзе называць Руса-Арыямі, бо яны зьяўляюцца як носьбітамі славянскае руса-варажскае гаплагрупы І, так і славянскае арыйскае R1а, спрадвечна зьяўляліся жыхарамі паўночнага паўшар'я нашае планеты ў адрозьненьне ад іншых народаў сёньняшняе Еўропы. Генетычная навука гаворыць, што славяна-арыйская гаплагрупа R1а узьнікла не дзесьці на поўдні, а шмат тысячагодзьдзяў таму ў палярных шыротах Еўразіі. Што ж тычыцца славянскае гаплагрупы І руса-варагаў, то навука кажа, што яна ўзьявілася ў Еўропе недзе ля 40000 гадоў назад і мае быць атаясамляваная з папуляцыяй краманьёнскага чалавека. Усё гэта зьяўляецца фактам, які ігнараваць нельга, як зьяўляецца фактам і тое, што ў перыяд Вялікага Аледзяненьня, якое скончылася недзе 12000 тысячаў рокаў таму, старажытны славянін- носьбіт арыйскае гаплагрупы R1а вымушаны быў пайсьці на поўдзень, у пошуках прытулку ад халадоў. Тое самае адбылося і з другім славянінам- носьбітам руса-варажскае гаплагрупы І, які некалі расьсяліўся па ўсёй Еўропе, а цяпер вымушаны быў канцэнтравацца вакол Міжземнага мора, якому пашанцавала ня быць пахаваным пад шапкай ільду.
У той час, як славяне-арыі, адступіўшыя на азіяцкі поўдзень і заснаваўшы там шэраг славутых дзяржаваў старажытнасьці, паступова зьмешваліся з карэннымі народамі, славяне-арыі, якія патрапілі ў міжземнаморскі рэгіён, асіміляваліся тамака з блізкімі ім па крыві славянамі руса-варагамі, якія ўжо пабудавалі Егіпет, і сумесна зь імі усталявалі ў дадатак да ўсяго яшчэ й старажытныя Грэцыю і Рым, распаўсюдзіўшы таксама свae уплыў ды прысутнасьць на ўсю Еўропу.
Чаму ж адна за другой загінулі ўсе гэтыя магутныя дзяржавы старажытнасьці, нават не пакінуўшы адэкватнай памяці аб сваех заснавальніках-славянах? Паўтаруся й на гэты конт. Усё адбылося надта проста без усялякіх асаблівых таямніцаў. Заможная дзяржава заўсёды прываблівае сваім багацьцем мігрантаў з-за мяжы. Калі той жа Рым, утвораны нашымі продкамі умацаваўся і расквітнеў, туды ў пошуках лепшага жыцьця гвалтоўна рынуліся незьлічоныя раі выхадцаў з Афрыкі і Бліжняга Ўсходу. Напачатак нашае эры ў Рымскай Імперыі быў звычай маляваць на сценах прыватных дамоў іхніх гаспадароў, выявы якіх ў вялікай колькасьці дажылі да нашых дзён у былых Пампеях пад зацьвярдзеўшым шыхтом лавы з вулкану Везувій. Дзякуючы гэтай акалічнасьці, мы маем рэдкую магчымасьць пераканацца, як выглядалі ў той далёкі час не толькі Рымскія Імператары, але й простыя людзі. Мы назіраем, што па крайняй меры недзе ў сярэдзіне 1-га стагодзьдзя новае эры ў Рымскай Імперыі ужо жылі ня толькі вядомыя нам славяне руса-арыі (глядзі зьлева выяву жыхаркi Пампеяў на сцяне дома, што захавалася да нашага часу пад лавай Везувія), якія заснавалі Рым, але й мігранты з-за межаў Рымскае дзяржавы (справа- выява пекара-мігрантa, які жыў у тых жа Пампеяx, на сцяне ягонага дому).
Прадстаўнікі чужынцаў, карыстаючыся павагай і давер'ем славянаў, хутка ўнедрываліся ў ключавыя структуры апошніх наўшчыльную да ўрада, уцягваючы туды ўсё больш "сваіх" і выцясьняючы адтуль прадстаўнікоў тытульнага народа. З цягам часу мова славянаў, якая для мігрантаў аказалася неасільнай, была выштурхнутая з ужытку на афіцыйным узроўні, а тых, хто на ёй яшчэ размаўляў, пачалі высьмейваць і прыніжаць. У школах, дзе вучылася знаць, пачалі выкладаць на Латыні- штучна створаным "эсьперанта" антычнасьці. Мараль рымскага грамадзтва пачала падаць, культура й мастацтва імкліва гінулі, помнікі дойлідзтва пачалі прыходзіць у заняпад. Сумленныя грамадзяне, якім на ўсё што робіцца было балюча глядзець, каб захаваць сябе і сваю культурную ведычную спадчыну, пачалі пакідаць дзяржаву і адыходзіць на поўнач да сваіх людзей у ГЕРМАНІЮ- так рымляне называлі астатнюю тэрыторыю Еўропы, якая не падпадала пад юрысдыкцыю Рымскае Імперыі і дзе ўсё яшчэ скрозь жылі славяне Руса-Арыі.
Няцяжка зразумець, што антычнай ГЕРМАНІЯЙ была зямля, дзе цяпер знаходзяцца Беларусь, Польша, Германія сёньняшняя, Скандынаўскія краіны. Тыя ж cлавяне, якіх ў Рыме ужо пасьпелі часткова лацінізаваць, аселі на балотах паўднёвага берага Балтыйскага мора, заселеныx фінскімі плямёнамі, і дажылі да нашых дзён у выглядзе літоўцаў, латышоў ды спыніўшымі ў ХVІІІ стагодзьдзі сваё лінгвістычнае існаваньне прусаў, часткова асіміляваўшыся з тымі фінамі.
Адзіным дзяржаўным асяродкам у Рыме пазьнейшага перыяду, дзе яшчэ размаўлялі па-славянску і паважалі традыцыі сваех продкаў, была армія, захаваўшая руса-арыйскі дух славянаў. Менавіта яна і паўстала, зьмёўшы Рым з твару зямлі пры дапамозе славян- жыхароў антычнае ГЕРМАНІІ- няхай і пад мянушкай варвараў.
Тым ня менш, галоўнай прычынай, якая канчаткова пахараніла ня толькі Рымскую Імперыю, але й ушчэнт разбурыла ўвесь антычны сьвет, была хрысьціянізацыя. Унедранае шляхам падману, маніпуляцыяў, массіўнай хабарызацыі кіруючых элітаў і, нарэшце, здарным падпалам насільля і кровапраліцьця сярод насельніцтва ў масавых памерах, хрысьціянства, якое зьяўляецца ні чым іншым, як падтыпам юдаізму, сьпецыяльна вынайдзеным для неіюдзеяў, узарвала ведычную гармонію антычных дзяржаў, адкінуўшы чалавецтва ў сваім разьвіцьці на тысячагодзьдзі назад.
І ўсё ж-такі, нягледзячы на гістарычныя катаклізмы, далека ня ўсе славяне Руса-Арыі пакінулі тэрыторыю, дзе некалі ляжаў Старажытны Рым. Нейкая частка іх, безумоўна, засталася, бо яшчэ й сёньня, напрыклад, утрыманьне славянскіх гаплагрупаў R1а і І ў сёньняшніх італьянцаў складае ў сярэднім каля 20%, што зусім нямала. Акрамя ўсяго, па суседзтву зь італьянцамі жывуць і людзі, якія з часоў Рыму не толькі нікуды не адыйшлі, але амаль і ні з кім не зьмяшаліся, дажыўшы да нашых дзён у выглядзе народа славенцаў. У славенцаў утрыманьне славянскіх гаплагрупаў складае ў сярэднім ажно 70%, што набліжае іх ўшчыльную да беларусаў у адносінах кроўнага радзтва.

Зь цягам часу, Ў дадатак да традыцыйных крыніцаў інфармацыі, нам пачалі прыходзіць на дапамогу сродкі с самага перадавога фронту сучаснае навукі. Так, напрыклад, пачынаючы з канца ХХ-га стагодзьдзя і да нашых дзён уключна, як я ўжо гэта адзначыў недзе ў пачатку майго матар'ялу, шэрагам універсітэтаў сьвету пачалі праводзіцца найдакладнейшыя генетычныя дасьледаваньні народаў сьвету з мэтай высьветліць хто ёсць хто ці, нават, хто быў кім на нашай планеце ў плане антрапалагічнай прыналежнасьці. Нягледзячы на той факт, что вынікі генетычных дасьледаваньняў пакуль што не перадаюцца шырокай агалосцы, кожны чалавек, тым ня менш, які ведае хаця б ангельскую мову і зьяўляецца надзеленым божым дарам аналізіраваць інфармацыю, можа бяз усялякіх цяжкасьцяў выйсьці на афіцыйныя сайты генетычных дэпартаментаў разнастайных навуковых установаў і, як кажуць, зь першых рук, азнаёміцца як з папярэднімі, так і з самымі апошнімі рэзультатамі дасьледаваньняў у галіне генетычнае навукі.

Як я ужо адзначаў вышэй, славяне, якіх больш правільна будзе называць Руса-Арыямі, бо яны зьяўляюцца як носьбітамі славянскае руса-варажскае гаплагрупы І, так і славянскае арыйскае R1а, спрадвечна зьяўляліся жыхарамі паўночнага паўшар'я нашае планеты ў адрозьненьне ад іншых народаў сёньняшняе Еўропы. Генетычная навука гаворыць, што славяна-арыйская гаплагрупа R1а узьнікла не дзесьці на поўдні, а шмат тысячагодзьдзяў таму ў палярных шыротах Еўразіі. Што ж тычыцца славянскае гаплагрупы І руса-варагаў, то навука кажа, што яна ўзьявілася ў Еўропе недзе ля 40000 гадоў назад і мае быць атаясамляваная з папуляцыяй краманьёнскага чалавека. Усё гэта зьяўляецца фактам, які ігнараваць нельга, як зьяўляецца фактам і тое, што ў перыяд Вялікага Аледзяненьня, якое скончылася недзе 12000 тысячаў рокаў таму, старажытны славянін- носьбіт арыйскае гаплагрупы R1а вымушаны быў пайсьці на поўдзень, у пошуках прытулку ад халадоў. Тое самае адбылося і з другім славянінам- носьбітам руса-варажскае гаплагрупы І, які некалі расьсяліўся па ўсёй Еўропе, а цяпер вымушаны быў канцэнтравацца вакол Міжземнага мора, якому пашанцавала ня быць пахаваным пад шапкай ільду.
У той час, як славяне-арыі, адступіўшыя на азіяцкі поўдзень і заснаваўшы там шэраг славутых дзяржаваў старажытнасьці, паступова зьмешваліся з карэннымі народамі, славяне-арыі, якія патрапілі ў міжземнаморскі рэгіён, асіміляваліся тамака з блізкімі ім па крыві славянамі руса-варагамі, якія ўжо пабудавалі Егіпет, і сумесна зь імі усталявалі ў дадатак да ўсяго яшчэ й старажытныя Грэцыю і Рым, распаўсюдзіўшы таксама свae уплыў ды прысутнасьць на ўсю Еўропу.

Няцяжка зразумець, што антычнай ГЕРМАНІЯЙ была зямля, дзе цяпер знаходзяцца Беларусь, Польша, Германія сёньняшняя, Скандынаўскія краіны. Тыя ж cлавяне, якіх ў Рыме ужо пасьпелі часткова лацінізаваць, аселі на балотах паўднёвага берага Балтыйскага мора, заселеныx фінскімі плямёнамі, і дажылі да нашых дзён у выглядзе літоўцаў, латышоў ды спыніўшымі ў ХVІІІ стагодзьдзі сваё лінгвістычнае існаваньне прусаў, часткова асіміляваўшыся з тымі фінамі.
Адзіным дзяржаўным асяродкам у Рыме пазьнейшага перыяду, дзе яшчэ размаўлялі па-славянску і паважалі традыцыі сваех продкаў, была армія, захаваўшая руса-арыйскі дух славянаў. Менавіта яна і паўстала, зьмёўшы Рым з твару зямлі пры дапамозе славян- жыхароў антычнае ГЕРМАНІІ- няхай і пад мянушкай варвараў.
Тым ня менш, галоўнай прычынай, якая канчаткова пахараніла ня толькі Рымскую Імперыю, але й ушчэнт разбурыла ўвесь антычны сьвет, была хрысьціянізацыя. Унедранае шляхам падману, маніпуляцыяў, массіўнай хабарызацыі кіруючых элітаў і, нарэшце, здарным падпалам насільля і кровапраліцьця сярод насельніцтва ў масавых памерах, хрысьціянства, якое зьяўляецца ні чым іншым, як падтыпам юдаізму, сьпецыяльна вынайдзеным для неіюдзеяў, узарвала ведычную гармонію антычных дзяржаў, адкінуўшы чалавецтва ў сваім разьвіцьці на тысячагодзьдзі назад.
І ўсё ж-такі, нягледзячы на гістарычныя катаклізмы, далека ня ўсе славяне Руса-Арыі пакінулі тэрыторыю, дзе некалі ляжаў Старажытны Рым. Нейкая частка іх, безумоўна, засталася, бо яшчэ й сёньня, напрыклад, утрыманьне славянскіх гаплагрупаў R1а і І ў сёньняшніх італьянцаў складае ў сярэднім каля 20%, што зусім нямала. Акрамя ўсяго, па суседзтву зь італьянцамі жывуць і людзі, якія з часоў Рыму не толькі нікуды не адыйшлі, але амаль і ні з кім не зьмяшаліся, дажыўшы да нашых дзён у выглядзе народа славенцаў. У славенцаў утрыманьне славянскіх гаплагрупаў складае ў сярэднім ажно 70%, што набліжае іх ўшчыльную да беларусаў у адносінах кроўнага радзтва.
-II. ЕГІПЕТ-

-III. ПЕРСІЯ І СУМЕЖНЫ СЬВЕТ-

І з гэтым згаджаецца, бадай, кожны- нават самы што ні на ёсьць нядобразычца Ірану. Аднак, у нас, беларусаў, якія, ў адрозьненьне ад гвалтоўнай большасьці іншых народаў, да гэтае цывілізацыі, паводле генетычнае навукі, маюць самыя што ні на ёсьць непасрэдныя адносіны, такое сьцьверджаньне можа выклікаць, хіба што, у лепшым выпадку недавер - маўляў, ну якія зь іх, гэтых смуглявых мусульманаў, арыі. Ня трэба так катэгарычна рэагаваць на інфармацыю толькі з-за таго, што яна нам здаецца неверагоднай. Яе неабходна праверыць. Ужо самы павярховы зварот да вынікаў генетычных дасьледаваньняў паведаміць нам, што сярэдні жыхар сёньняшняга Ірану на працэнтаў 20 сапраўды зьяўляецца арыем-славянінам. Апроч гэтага, высьветліцца, што ў іранцаў, хаця і ў меншым памеры, прысутнічае і другая славянская гаплагрупа- гаплагрупа варагаў-русаў! І гэта ў 21-м стагодзьдзі апасьля амаль тысячы гадоў існаваньня ў адарваным стане сярод ня надта дружалюбнага асяродзьдзя, дзякуючы якому персы не маглі не падрынуцца інтэнсіўнай асіміляцыі! Калі мы яшчэ ў дадатак да ўсяго зьвярнёмся й да антычных сродкаў, дзе распавядаецца пра вонкавы выгляд старажытных персаў, мы канчаткова пераканаемся, што персы былі высокімі сьветлавалосымі людзьмі з блакітнымі вачыма, а не народам, зьнешнасьць якога ўласьціва бліжнеўсходняму рэгіёну. Апроч тэкстаў, захавалася й безьліч выяваў, на якіх адэкватна адлюстраваны выгляд радавога грамадзяніна персідзкае дзяржавы (Глядзі зьлева: выява персідзкага жаўнера часоў Дарыя І на глазірованай цэгле, якая захоўваецца ў Луўры, Парыж. Зьвярніце ўвагу на колер вачэй. Ніжэй: "Галава Mёртвага Перса", 230 - 220 год да нашае эры, Tэрме Mузей, Рым).

Пры знаёмстве зь гістарычнымі крыніцамі таксама нельга не заўважыць тую акалічнасьць, што тэрыторыя сучаснага Ірану пачала засяляцца мігрантамі з Поўначы яшчэ недзе ў 9-м тысячагодзьдзі да нашае эры, і, як становіцца ясна, гэтае засяленьне адбывалася ў некалькі этапаў. Кідаецца таксама ў вочы, што на розных этапах гісторыі АДЗІН І ТОЙ ЖА НАРОД мігрантаў з Поўначы меў розныя назвы.

На самой справе ўсё адбывалася нашмат прасьцей. Кліматычныя ўмовы апошняга "малога" пахаладаньня штурхнулі носьбіта гаплагрупы R1а Славяніна-Арыя са сваёй арктычнай прарадзімы на поўдзень. У Іран ён трапіў, галоўным чынам, выкарыстоўваючы басейн ракі Ра (Волгі) і акваторыю Каспійскага мора, якое, дарэчы, у тыя далёкія часы было нашмат большым і займала прастору ажно да зьліцьця з Аральскім морам. На шляху да Ірану Славянін- Арый на адным з этапаў сваёй вандроўкі на поўдзень генетычна "крануў" носьбіта руса-варажскае гаплагрупы І- свайго брата Славяніна-Руса, які, як мы ўжо ведаем, быў спрадвечным жыхаром Еўрапейскага кантыненту, і, часткова асіміляваўся з ім, дабавіўшы да сваёй генетыкі Славяніна-Арыя яшчэ і генетыку Славяніна-Руса. У сваю чаргу, Славянін-Рус у той жа час на-поўную чарпануў сабе славяна-арыйскіх генаў уцекачоў з поўначы. Адбылося гэта ніяк ня меней, як 10000 рокаў таму ў геаграфічным рэгіёне, дзе ляжыць сёньняшняя Беларусь і прылягаючыя да яе тэрыторыі. Так утварылася генетычная кампазіцыя беларусаў, якая ў нас, у адрозьненьне ад пераважнай большасьці іншых народаў, захавала свае першасныя ўласьцівасьці да нашага часу. Быць інакш яно проста не магло, бо тэрыторыя сёньняшняй Беларусі зьяўлялася ў часы славяна-арыйскага зыходу з Поўначы ўсходнім памежжам расьсяленьня Славянаў-Русаў. Элементарная логіка падказвае, што Славяне-Арыі не маглі ў масавай колькасьці ўклініцца ва ўладаньні ўжо добра ўсталяваўшыхся ў Еўропе Русаў, якія знаходзіліся на прыблізна аднолькавым зь імі ўзроўні тэхналагічнага прагрэсу. Арыям быў неабходны жыцьцёвы абшар і яны знаходзілі яго, ідучы далей на поўдзень. Тым ня меньш, паколькі міграцыя Славянаў-Арыяў мела быць даволі працяглай, у зоне іх непасрэднага дотыку са Славянамі-Русамі, якая праходзіла акурат праз тую зямлю, дзе цяпер ляжыць Беларусь, утварыўся нейкі сорт сталых дачыненьняў паміж гэтымі дзьвюма вялікімі народамі. Гэтыя дачыненьні ў канчатковым рахунку прывялі да ўтварэньня магутнае Руса-Арыйскае супольнасьці, якая пазьней, распаўсюдзіўшыся па ўсёй Паўночна-Цэнтральнай Еўропе і утварыўшы таксама свае фарпосты на Апенінскім паўвостраве, Балканах і Бліжнім Усходзе, увасабілася нарэшце ў шэрагу славутых дзяржаўнасьцей антычнасьці й сярэднявечча. Гэтая акалічнасьць і зьяўляецца адказнай за наяўнасьць гаплагрупы І ў жыхароў сёньняшняга Ірану, які, як вядома, знаходзіцца далёка ад Еўропы- арэалу традыцыйнага распаўсюджаньня Славяніна-Руса.
Трэба адзначыць, што Іран зьяўляецца самым усходнім пунктам на геаграфічнай мапе, куды наагул дайшла прысутнасьць руса-варажскае генетыкі Славянаў-Русаў. Той факт, што старажытны перс быў з намі, беларусамі, у кроўным радзтве, падцьверджвае ня толькі генетыка. Калі мы кінем погляд на жыхароў сёньняшняга Ірана, мы ня зможам не заўважыць, што сярод іх шмат прадстаўнікоў з самым што ні на ёсьць еўрапеоідным выглядам. Так, напрыклад, спікер іранскага парламенту спадар А. Ларыджані па зьнешняму выгляду хутчэй нагадвае беларускага настаўніка, чым чалавека з Бліжняга Ўсходу (глядзі зьлева: сп. Ларыджані). Бачыць сярод сучасных іранскіх грамадзянаў белага чалавека зь ліку карэнных жыхароў- спава ня надта складаная. У Іране да гэтага часу шмат ня толькі сьветласкурых па-еўрапейску выглядаючых людзей, але й самых сапраўдных бландзінаў (вышэй: дзеці зь вёскі на паўночным захадзе Ірану).

У дадатак да ўсяго, мне хацелася б выказаць меркаваньне наконт адэкватнасьці самой назвы "Персія". Як мы ўжо ведаем, фальсіфікатары гісторыі ажыцьцявілі шмат захадаў, скіраваных на тое, каб мы з вамі сёньня не дакапаліся да сваіх каранёў. Пік іх інтэнсіўнасьці прыйшоўся на ХVІІ-ХVІІІ стагодзьдзі. Менавіта ў гэты час на геаграфічных мапах зьявіліся назвы, пад якімі мы ведаем большасьць сучасных краінаў і разнастайных рэгіянальных аб'ектаў наагул, і якія ня маюць аніякіх адносінаў да сапраўднага стану справаў. Так, напрыклад, вядомая ўсім да ХVII стагодзьдзя Вялікая Татарыя (Татарыя значыць Тата-Арыя ад слоў "тата", якое на санскрыце і беларускай мове азначае "тата", "бацька", і "арыя", якое ў перакладзе патрэбы ня мае)- велічнае дзяржаўнае ўтварэньне Славянаў-Арыяў, якое ляжала на ўсход ад Вялікага Княства, неўзабаве стала звацца "Расіяй", хаця насельніцтва гэтай "Расіі", якое было першапачаткова славяна-арыйскім, а потым паступова зрабілася фіна-арыйскім, да Славянаў-Русаў ніякіх адносінаў ня мела. Далей я раскажу пра Вялікую Татарыю болей. Зараз жа мы абмяркоўваем Старажытную Персію. Дык вось, вельмі верагодна тое, што сёньняшні Іран у антычныя часы зваўся зусім не "Персіа", а неяк інакш. Калі мы кінем позірк не на мапы, складзеныя "каралеўскімі акадэміямі" еўрапейскіх краінаў у ХVII стагодзьдзі, а на геаграфічныя крыніцы больш сталага ўзросту, то нам стане зразумела, што краіна старажытных персаў называлася зусім не Персія, а АРЫЯНА. Менавіта з гэтае нагоды сучасныя персы апошняга гістарычнага перыяду вырашылі вярнуць гістарычную справядлівасьць і назвалі сваю краіну ІРАН, што ў перакладзе азначае тое ж самае, што і Арыяна- Краіна Арыяў (вышэй: адрэстаўрыраваная ў ХІХ стагодзьдзі мапа, складзеная Эратасфенам у 200 годзе да нашае эры, на якой мы замест слова "Персіа" чытаем ARIANA).
Што ж, як бачым, іранцы, мабыць, маюць рацыю. Як мы пераконваемся з кожным днём усё больш, вывучэньне гісторыі робіцца надта цікавым заняткам, бо мінулае ня толькі пачынае адчыняць перад намі свае "агульначалавечыя" таямніцы, але янo ўжo ў вавесь голас крычыць нам аб тым, хто мы, Белыя Русы, ёсьць на самой справе.

-IV. КІТАЙ І СУМЕЖЖА-

Дзеля справядлівасьці, трэба адзначыць, што першая кітайская мумія была знойдзена ажно ў 1937 годзе нямецкімі археолагамі, якіх вельмі ўразіў не сам факт знаходкі, а тое, што мумія ўвасабляла ў сабе не азіята, а еўрапейскага чалавека. Аднак гэты выпадак быў замяты кітайскімі ўладамі і надоўга забыты. Тым ня менш, нягледзячы на сталае супроцьдзеяньне з боку кітайскага ўраду, які традыцыйна падтрымлівае ідэю першынства кітайцаў у Кітаі ва ўсіх адносінах, археолагі, гісторыкі ды навукоўцы з іншых галінаў вызнаньня, выкарыстоўваючы вынікі генетычных дасьледаваньняў, атрыманых пасьля доўгіх месяцаў стараннай працы, нарэшце пагадзіліся, што басейн ракі Тарым бый заселены белымі людзьмі па крайняй меры за тысячу гадоў да таго, як туды прыйшлі прадстаўнікі азіяцкае расы (зьлева: мумія еўрапеоіда з пустыні Такла-Макан, Кітай, 4000-гадовага ўзросту). Больш таго, як становіцца вядома, яшчэ нейкіх 3000 рокаў таму ў Кітаі зусім не было азіятаў. Што ж тычыцца заходніх тэрыторыяў краіны, дзе, у прыватнасьці, ляжыць пустыня Такла-Макан, то чалавек азіяцкае расы трапіў туды параўнальна зусім нядаўна- у ІХ стагодзьдзі ўжо нашае эры.
Генетычная навука кажа, што Уйгуры, якія засяляюць Заходні Кітай, а таксама й Казахі, Кіргізы, Таджыкі і жыхары ўсяе Цэнтральнае Азіі зьяўляюцца ні чым іншым, як зьмяшэньнем азіятаў і еўрапейцаў. Гэта значыць, іх генетычная кампазіцыя складаецца недзе 50 на 50- з аднаго боку- з азіяцкіх гаплагрупаў, якія тут мы пералічваць ня будзем, і- з другога- са Славянскае Арыйскае гаплагрупы R1а. Калі прыняць да ўвагі той факт, што да прыходу азіятаў у Кітаі жылі еўрапейцы, то нам належыць зрабіць лагічнае заключэньне, што гэтымі "еўрапейцамі" былі Славяне! Чаму? Ды таму, што як у спамянутых вышэй муміяў, так і сярод сёньняшніх прадстаўнікоў насельніцтва азначаных рэгіёнаў аніякай іншай ЕЎРАПЕЙСКАЙ гаплагрупы, акрамя СЛАВЯНА-АРЫЙСКАЙ R1а не выяўлена і выяўлена ніколі ня будзе, бо калі б яны там былі ў далёкім мінулым, то захаваліся б і да нашага часу, як генетычны маркер! Генетычны маркер не зьнікае ніколі. Калі, напрыклад, ваш далёкі продак на колькі там адсоткаў быў кельтам, г. зн., у нейкім сэньсе- носьбітам кельтскае гаплагрупы R1b, то вы сёньня, нават праз тысячу гадоў, будзеце мець у сабе кельцкі маркер R1b- няхай і ў значна меншай працэнтнай суадносіне, чым ваш продак.
На нашае шчасьце, пачынаючы з недзе з 2004 року, Кітай дазваляе замежным дасьледчыкам праводзіць генетычнае вывучэньне старажытных муміяў. Грунтоўны аналіз муміяў, ажыцьцёўлены спачатку на працягу шасьці месяцаў шведзкімі генетыкамі, а затым і навукоўцамі іншых краінаў, раз і назаўсёды ўстанавіў: першымі пасяленцамі ў Кітаі былі еўрапейцы, а не азіяты. На жаль, гэтыя генетыкі- хоць яны і добра ўсё ведаюць- пакуль што не дагаворваюць самага галоўнага- што гэтымі "еўрапейцамі" былі СЛАВЯНЕ і ніхто іншы!

Я не ведаю, якія яшчэ доказы патрэбныя нашай айчыннай навуцы, каб падхапіць неяк гэтае адкрыцьцё, па-праву ім заганарыцца. Наперакор усялякай логіцы, нашыя навукоўцы ня толькі не падтрымліваюць дасягненьні з перадавога фронту вызнаньня, але й, наадварот, усяляк замоўчваюць ці ігнаруюць іх, як, быццам бы, гаворка йшла пра нешта надта варожае або ганебнае ў адносінах да нас, Беларусаў, да ўсяго Cлавянскага Pоду ўвогуле. На мой погляд, гэта злачынства чыстае вады- хаваць ад Беларуса той факт, што ягоны адзінакроўны продак зьяўляецца адказным за пабудову шэрагу славутых цывілізацыяў мінулага, да якіх цяпер, як высвятляецца, можны дадаць і старажытнакітайскyю (глядзі вышэй: тыповы жыхар старажытнага Кітаю- сьветлыя валасы, прапорцыі твару і выява свастыкі, знойдзеная ў ягонай магіле адназначна ўказваюць на Славяна-Арыйскія рысы насельніцтва ў Кітаі 4000 рокаў таму).
У той жа час, нашыя замежныя калегі не саромеюцца паводзіць сябе менш сьціпла на гэты конт. Так, напрыклад, зь лёгкае рукі некаторых навукоўцаў, муміі зь Кітаю ўжо аб'яўленыя прыналежнымі ажно да "кельтскае цывілізацыі", маўляў, некаторыя арнаменты на вопраццы муміяў нагадваюць кельцкія. Той жа факт, што генетычныя аналізы не выявілі ў тых муміях і намёку на нейкую "кельцкую" кроў, а славутыя арнаменты, ўсё ж, больш нагадваюць традыцыйныя ўзоры на радзюжках зь беларускіх вёсак, нахабных фальсіфікатараў ня надта турбуе. Самым жа пачварным у гэтай гісторыі зьяўляецца тое, што нашая айчынная навука паводзіць сябе так, нібыта яна пагаджаецца зь дзеяньнямі замежных махляроў. Чаму яно так адбываецца? Мабыць таму, што ў нашых мясцовых, як кажуць, рыла ў самых у пуху.- Ну як жа, тут толькі доктарскія дысертацыі, пабудаваныя на міфах тых жа традыцыйных фальсіфікатараў, абаранілі, а тут- на табе, нейкая генетыка з Такла-Маканам! Лепш адмаўчацца ды не лезьці, куды не сьлед.

Ізноў жа, з адкрыцьцём муміяў у Кітаі, з азнакамленьнем з вынікамі генетычных дасьледаваньняў над тымі муміямі і з заключэньнем гістарычнай навукі наконт таго, што першымі пасяленцамі ў Кітаі былі еўрапейцы, а таксама, з магчымасьцю зірнуць новымі вачамі на ўжо вядомыя факты, мы можам дадаць да скарбніцы нашых гістарычных ведаў чарговы важкі фрагмент, які мае заключацца ў наступным: Наш славуты продак Славянін-Арый, адступаючы са сваёй Паўночнай Радзімы пад націскам аледзяненьня, шоў на поўдзень выкарыстоўваючы ня толькі басейн ракі Волгі (апісана вышэй), але й павольнае цячэньне рэк Воб і Іртыш, дзякуючы чаму ён трапіў у Кітай i, таксама, Iндыю, Непал ды Шры Ланку прыблізна ў тую ж далёкую эпоху, калі ён трапіў у Сярэднюю Азію і Іран праз Волгу і Касьпій. Як бачым, міграцыя Арыяў з Поўначы мела даволі ўражлівыя маштабы. Акрамя ўсяго, бязспрэчна і тое, што сьпіс рэкаў, якія былі выкарыстаныя старажытнымі Арыямі для падарожжа на поўдзень, не абмяжоўваецца толькі Волгаю ды Іртышом. Існуе шмат індыкацыяў на тое, што ў якасьці транспартацыйных магістраляў Славяне-Арыі шырока выкарыстоўвалі таксама рэкі Енісей, Лену ды Ангару з возерам Байкал. Апроч гэтага, Арыі мeлі здольнасьць вандраваць морам, на што ўказвае значная прысутнасьць Славяна-Арыйскае генетычнае гаплагрупы R1a ў сучасных карэйцаў, японцаў- асабліва ў Айнаў на востраве Хакайда (глядзі вышэй: айны ў Японіі) і сярод індзейцаў Паўночна-Амерыканскага кантыненту- галоўным чынам, на Алясцы. Гэта абставіна гэтаксама тлумачыць нам у нейкім сэньсе і тое, чаму мова карэйцаў, японцаў ды і тых жа індзейцаў мае хутчэй еўрапейскае гучаньне, чым азіяцкае, як то, скажам, яно мае быць у кітайцаў. У дадатак, культурная спадчына гэтых народаў мае з намі больш агульных рысаў і падабенства, чымся адрозьненьняў. Гэта факт, на які нельга заплюшчваць вочы.

Гаворачы пра Кітай, я хацеў бы колькі спыніцца на пытаньні, якое тычыцца "кітайскасьці" наагул. Маецца на ўвазе менавіта "азіяцкі" націск на кітайскай гісторыі. Паводле афіцыйнага пункту гледжаньня, Кітайская Цывілізацыя была заснаваная людзьмі азіяцкае расы яшчэ за некалькі тысячагодзьдзяў да нашае эры, і ўсе прадстаўнікі славутых старажытнакітайскіх дынастыяў, якія кіравалі гэтай краінай, былі ня йначай, як азіятамі. Яны былі настолькі здольнымі ўладарамі, што таленавіты кітайскі народ пад іхным кіраваньнем дабіўся выдатных дасягненьняў у самых разнастайных галінах чалавечай дзейнасьці. Тут жа згадваецца, натуральна, пабудова Вялікага Кітайскага Муру (глядзі вышэй: вечна малады Вялікі Кітайскі Мур) больш як 2000 гадоў таму, вынаходцтва пораху, вытворчасьць паперы, уменьне рабіць парцылянавы посуд ды г. д. задоўга да таго часу, як гэтыя тэхналогіі былі асвоеныя чалавекам у іншых краінах сьвету. Але, давайце паглядзім, ці так яно мела адбывацца на самой справе?
Што тычыцца храналагічнага парадку ўзьнікненьня кітайскіх фенаменаў, то ён, у нейкай меры, магчыма й адпавядае рэчаіснасьці нейкім чынaм. Тым ня менш, не спрабуючы ні ў якім разе паменшыць магчымасьці кітайцаў, як здольных творцаў, трэба адзначыць, што роля гэтага народу ў справе пабудовы знакамітай антычнай імперыі непрапарцыянальна павялічаная. Калі мы ўважліва чытаем гістарычныя першакрыніцы, то нам ня можа не кінуцца ў вочы тая акалічнасьць, што ўсе без выключэньня прадстаўнікі антычных кітайскіх дынастыяў былі людзьмі еўрапейскага выгляду. У іх былі сьветлыя валасы, блакітныя альбо зялёныя вочы, белая скура, і яны мелі высокі рост. Тое ж самае тычыцца і людзей ад кітайскае знаці. Я наўмысна не стану прыводзіць тут якіх спасылак на матар'ялы зь мінулага, бо лічу, што кожны чытач, які зацікавіўся гэтай тэмай, сам у стане знайсьці ўсе неабходныя доказы. Калі мы прымем да ўвагі той факт, што белы чалавек перастаў кіраваць Кітаем не 3000 рокаў таму, калі браць у разьлік узрост муміяў з Такла-Макану, а ўсяго нейкіх 400- 500 гадоў назад, як аб тым сьведчаць сьвежыя адкрыцьці, то мы зможам зусім лагічна- і ў тым ня будзе ніякае памылкі- дапусьціць, што ўсе без выключэньня старажытнакітайскія дасягненьні, якія ўключаюць у сябе, скажам, і вынаходцтва таго ж славутага пораху, былі ажыцьцёўленыя ні кім іншым, як нашымі прамымі продкамі Славянамі- Арыямі. Гэта канфармуецца як уласьцівымі рысамі "старажытнакітайскіх" артэфактаў, так і сучаснай генетычнай навукай.

Але самае цікавае, дарагі чытач, заключаецца не ў гэтым. Самае цікавае ва ўсёй гісторыі зь Вялікім Кітайскім Мурам заключаецца ў тым, што ягоныя БАЙНІЦЫ ГЛЯДЗЯЦЬ НЕ НА ПОЎНАЧ, А НА ПОЎДЗЕНЬ! Іншымі словамі, Кітайскі Мур быў збудаваны "кітайцамі" супроць саміх кітайцаў! Хіба ў такое можна паверыць? Вось на гэтым мейсцы і скончваецца славутая дурылка пра азіяцкую цывілізацыю, якой з посьпехам дурылі не адно пакаленьне абывацеляў. Калі мы цяпер кінем уважлівы позірк на сярэдневяковыя мапы, то высьветлім, что мяжа паміж уласна Кітаем і ягоным паўночным суседам- велізарнай дзяржавай, якая на мапе азначана як Вялікая Татарыя, праходзіць акурат па Вялікаму Кітайскаму Муру (вышэй: французкая мапа ХVІІІ стагодзьдзя). Цяпер робіцца зразумелым калі, кім і зь якой мэтаю быў пабудаваны гэты мур, байніцы якога глядзяць на поўдзень. Тая бязглузіца, что сьцяна была пабудаваная яшчэ недзе да нашае эры, адпадае сама па сабе і па той прычыне, што старажытны будаўнік сьцяны не мог ведаць па якой лініі пройдзе граніца будучай Вялікай Татарыі зь Кітаем у XVІІІ стагодзьдзі нашае эры.
Каб скончыць гэты разьдзел, настаў час сказаць некалькі словаў і пра таямнічую краіну, якая насіла назву Вялікая Татарыя. >>>
Чытаць далей>>>
Вярнуцца на папярэднюю старонку >>>
No comments:
Post a Comment