Wednesday, February 9, 2011

ХТО МЫ, БЕЛАРУСЫ? Частка 4
Пра што не гавора Традыцыйная Гісторыя


I

Калі мы зьвяртаемся да даволі добра вядомых падручнікаў па гісторыі, якія нясуць шырокаму абывацелю традыцыйную інфармацыю пра мінулае чалавецтва, а таксама матар'ялаў, прысьвечаных гістарычнай тэматыцы, што распаўсюджваюцца праз СМІ розных краінаў сьвету, мы амаль не заўважаем, што нават гэтыя ўшчэнт абрэзаныя крыніцы пры адпаведным аналізе ў стане сказаць нам значна больш, чымся было задумана іхнымі аўтарамі. Прывяду некалькі прыкладаў.

Па-першае, кідаецца ў вочы, што пантэон Багоў усіх без выключэньня славутых цывілізацыяў утвораных на велізарных Еўра-Азіяцкіх абшарах пасьля адыходу апошняга, ўжо паза-ледніковага, пахаладаньня, якое скончылася 6-7 тысячаў рокаў таму, увасабляе ў сабе падобныя, калі не сказаць, ідэнтычныя, рысы. І старажытнагрэчаскі Зеўс, і рымскі Юпітар, і беларускі Пярун, і лятувіскі Пяркунас, і наш "славянскі" Сварог (глядзі выявy Сварогa зьлева) , і ведычны Шыва зьяўляюцца вянцом моцы і сілы, якой падпарадкаваныя громы і навальніцы, маланкі ды непагадзь. Тое ж самае тычыцца й іншых "інда-еўрапейскіх" Бостваў рознага рангу, адказных за разнастайныя аспекты ўплыву на чалавечае жыццё. У разнастайных народаў мяняюцца толькі імёны Багоў, у той час, як іхнія функцыі застаюцца амаль нязьменнымі. Усё гэта адназначна гавора за тое, што падмуркам для Боскіх увасабленьняў у розных народаў мінулага служылі адныя і тыя ж прататыпы, запазычаныя альбо перанятыя iмi ад нейкае больш старажытняе цывілізацыі.

Па-другое. Незвычайна яскравае падабенства мае і рэлігійна-міфалагічная спадчына "інда-еўрапейскіх" народаў, узьяднаных, як ужо падкрэсьлівалася, апроч гэтага, яшчэ й супольнасьцю сваех лінгвістычных параметраў. Калі мы чытаем, скажам, старажытна-індыйскі эпас "Рамаяна" Вальмікі і "Іліяду" Гамэра, мы ня можам не заўважыць, што абодва творы апавядаюць нам пра адны і тыя ж падзеі, адных і тых жа герояў (адрозьніваюцца, бадай што, толькі геаграфічныя назвы ды імёны), нягледзячы на тое, што "аўтараў" гэтых твораў разьдзяляла тысячы кіламетраў неадольнага шляху праз пустыні ды горы. Аднак, здаецца, ня сьлед абвінавачваць у нейкім плагіяце ні Вальмікі, ні тагож Гамэра, бо ніхто зь іх, мaбыць, нічога ні ў кога ня ўкраў. Гэтыя "аўтары" проста пераклалі на тагачасную мову сваіх народаў адзін з надзвычайна вядомых старажытнаму чалавецтву твораў, сапраўдным стваральнікам якога, безумоўна, была больш магутная і разьвітая цывілізацыя.
Аднак, калі мы будзем думаць, што старажытныя аўтары заўсёды пазьбягалі плагіяту, то мы глыбока памылімся. Адным з добравядомых прыкладаў зьяўляецца гісторыя з падабенствам "біяграфіяў" ведычнага Крышны, вядомага ў славянамоўным сьвеце пад імем Крышань, і "хрысьціянскага" Ісуса Хрыста. Судзіце самыя.
1. Хрыстос і Крышна абодва зваліся Багамі і Сынамі Бога.
2. Абодва былі пасланыя зь нябёсаў у чалавечым абліччы.
3. Абодва зваліся "Выратоўнік" або "Спасіцель", і абодва былі "другім па значнасьці" ў Троіцы.
4. Адаптыўнымі бацькамі абодвух былі цесьляры.
5. Сапраўдным бацькам абодвух быў "Сьвяты Дух".
6. Крышна і Ісус былі высакароднага паходжаньня.
7. Абодвух пры нараджэньні наведалі валхвы, накіроўваемыя зоркай.
8. У абодвух выпадках Анёлы зрабілі папярэдзаньне наконт таго, што мясцовы дыктатар плануе забіць навароджанае Боскае дзіця. Бацькі уцякаюць. Марыя і Язэп- у Мутурэю, бацькі Крышны- ў Матуру (!).
9. І Крышна, і Ісус у сталым узросьце пайшлі ў дзікую мясцовасьць, каб пасьціць.
10. Ісуса звалі "каралём племя Юды", а Крышну (глядзі выявy Крышны вышэй) звалі "каралём племя Сакі".
11. Абодва гаварылі: "Я ёсьць уваскрэшаньне".
12. Абодва былі "без граха".
13. Абодва былі і "людзьмі" і "Багамі" адначасова.
14. Абодва былі ўсязнаючымі, ўсямагутнымі і ўсясутнымі.
15. Абодва рабілі цуды і цалілі хворых, зьлечваючы "ўсе сарты хваробаў".
16. Абодва зганялі д'яблаў і ўваскрашалі нябожчыкаў.
17. Абодва былі велікадушнымі і абодвух крытыкавалі за сувязі "з грэшнікамі".
18. Абодва сустрэлі "жанчыну ля калодзезя".
19. Абодва сьвяткавалі "апошнюю вячэру". Абодва даравалі сваім ворагам і г. д., і д. п.- ўсяго некалькі сотняў падабенстваў, якіх выпадковымі лічыць нельга.
Калі прыняць да ўвагі той факт, что Крышна, паводле гістарычных крыніцаў, жыў на гадоў, па крайняй меры, 1000 раней "Ісуса", то можны зрабіць даволі трапную выснову наконт таго, хто што ў каго ўкраў.

Ізноў жа, мы маем справу з узьнікненьнем сьветапогляду, у прыватнасьці, рэлігійнага, які базуецца на прататыпах больш старажытняе цывілізацыі. Тым ня менш, у той час, калі Крышна ёсьць ніхто іншы, як прамы нашчадак больш старадаўняга пантэону, то "Ісус Хрыстос", відавочна, зьяўляецца штушнай фігурай, створанай некім з мэтай "перацягнуць коўдру" гістарычнае славы на сябе. З дапамогай прынад і падманак накшталт "Ісуса", "адсталасьці славянаў", "варварства германцаў", "дасканаласьці антычных грэкаў", ды г. д., у галаву радавога абывацеля наўмысна ўкладаецца скажоная схема, якая старанна хавае ад нас праўду аб тым, хто ж на самой справе быў стваральнікам усяго сьвятога і чалавечага на гэтай планеце.

Па-трэцяе. Калі мы ўважліва пералістаем старонкі гістарычных падручнікаў з розных краінаў сьвету і ўгледзімся ў фотаздымкі старажытных артэфактаў, помнікаў архітэктуры або пісьмовасьці, мы ня зможам не заўважыць, што, незалежна ад геаграфічнай прыналежнасьці тых артэфактаў, на іх вельмі часта можны бачыць як выяву свастыкі ў разнастайных інтэрпрэтацыях, так і спецыфічны арнамант, які таксама носіць назву свастычнага. Што вымусіла паўночны народ комі, індзейцаў Паўночнай Амерыкі, "славянаў" на Беларусі
(глядзі справа гаршочак, раскапаны ля вёскі Нача, Беларусь, датаваны ІІІ тысячагодзьдзем да н. э.) ці Ўкраіне або "германцаў" у Германіі, індыйцаў у Бамбеі, персаў часоў Дарыя ІІ, скіфаў Прычарнамор'я, жыхароў старажытнае Троі, этрускаў- заснавальнікаў антычнага Рыму, фінаў ды скандынаваў і г. д. прыняць раптам і ўжываць адны і тыя ж сімвалы, фальклорныя арнаманты, чырвона-белыя колеры ў нацыянальнай вопратцы, будаваць белыя "мазанкі" са стрэхамі з чароту (глядзі ніжэй яскравы ўзор традыцыйнага будаўніцтва- тыповую вясковую сядзібу ў Даніі і памятай, что гэта ў Даніі, а не на Ўкраіне) і быць схільнымі весьці лад жыцьця з надта падобнымі рысамі?
Традыцыйная гісторыя пазьбягае ўсялякіх падагульненьняў на гэты конт і адказы на такія пытаньні не дае. Больш таго, традыцыйная гісторыя, чамусьці, увесь час наўмысна спрабуе збіць нас з глузду. Так, напрыклад, распавядаючы пра піраміды, яна тут жа згадвае толькі Егіпет ды іншы раз Мекcіку. Калі гаворка ідзе пра мегаліты, то складаецца уражаньне, что акрамя Вялікай Брытаніі і Францыі іх нідзе больш няма. У выпадках, дзе расказваецца пра антычныя помнікі літаратуры, на дапамогу ў той жа момант прыходзіць Гамэр з Грэцыі, які прэзэнтуецца такім чынам, нібы ні карфагенскага Ганібала, як цудоўнага аўтара, ні старажытнаіндыйскага песьняра Валмікі, ні Велесавай Кнігі, ні нечага іншага на сьвеце ніколі не існавала. Праўда аб тым, што як піраміды, так і усе іншыя галоўныя тыпы старажытнай спадчыны сустракаюцца не толькі ў Егіпце ды іншых спецыяльна адведзеных фальсіфікатарамі гісторыі рэгіёнах, але й размеркаваныя ў роўнай ступені амаль па ўсім сьвеце, некаму надта не падабаецца і таму яе працягваюць старанна ад нас хаваць.


II

ПІРАМІДЫ

Немагчыма таксама не заўважыць падабенства помнікаў манументальнага будаўніцтва, якое мела мейсца паўсюдна ў пасьляледніковы перыяд ушчыльную да ўзьнікненьня хрысьціянства, якое пачало дыскрэтытаваць агульнараспаўсюджаны ведызм каля 2000 гадоў таму. Перш за ўсё, канешне, маецца на ўвазе пабудова гіганцкіх пірамідаў, якія нельга было ўзьвесьці без дапамогі адпаведных ведаў і тэхналогіяў.
Аднак, няварта меркаваць, што пабудова пірамідаў зьяўляецца прэрэгатывай толькі аднаго старажытнага Егіпту ды, бадай, яшчэ "індзейцаў" паўвострава Юкатан ці Гватэмалы.
Як стала вядома, піраміды умелі будаваць не толькі ў Егіпце.

У 1947 року ў Кітаі быў зроблены фотаздымак гіганцкае піраміды, вышынёю ў 300 метраў, які доўгі час быў чамусьці засакрэчаны (глядзі здымак зьлевa). Нагадаю для параўнаньня: вышыня найбольшай зь вядомых дагэтуль пірамідаў у сьвеце- Піраміды Хеопса ў Егіпце- складае 147 метраў. Апроч гэтага, у Кітаі ў апошні час перадалі агалосцы інфармацыю, паводле якой у Паднябеснай знаходзяцца цэлыя пірамідальныя комплексы (глядзі здымак вышэй - пірамідальны комплекс у Манжурыі), у параўнаньні зь якімі егіпецкія піраміды ў Гізе выглядаюць карлікамі. Усяго на дадзены момант у Кітаі выяўлена каля чатырох соцень прэ-гістарычных пабудоваў у выглядзе пірамідаў. Як і піраміды ў Егіпце, кітайскія піраміды строга арыентаваныя па накірунках поўнач-усход-поўдзень-захад і той факт, што наперакор усялякім плёткам, у іх, як і ў пірамідах Егіптy, не хавалі памёршых уладароў, пераканаўча гаворыць за тое, што сапраўдная мэта пабудовы пірамідаў застаецца для нас таямніцай. Сёньня ня існуе аніводнага уцямляльнага тлумачэньня наконт таго кім, як, калі і зь якой наўмыснасьцю ажыцьцяўлялася пабудова пірамідаў. Відавочна, што распаўсюджаная ў падручніках байка пра фараонаў, якія яшчэ быццам бы пры сваім жыцьці будавалі піраміды, каб гэныя служылі ім пасьля сьмерці ў якасьці свайго роду ўражлівых магілаў, зьяўляецца бязглузіцай, бо тыя ж егіпецкія піраміды ў Гізе, як высвятляецца, былі створаныя нашмат раней таго часу, калі ў іх пачалі хаваць фараонаў.
Як частка буйнога старажытнага комплексу, знойдзена гіганцкая піраміда і ў Босьніі, якая да апошняга часу лічылася проста гарою, бо шчэдрая расьліннасьць міжземнаморскага клімату працяглы час надзейна хавала ейныя схілы ад пастаронняга вока.
Не абыйшлі ўвагай прэ-гістарычныя дойліды- будаўнікі пірамідаў і тэрыторыі, дзе чытач менш за ўсё чакае ўбачыць вынікі іх манументальнае творчасьці. Так, памёршы нядаўна расейскі дасьледчык Валеры Дзёмін знайшоў сляды пірамідаў на Кольскім паўвостраве. На жаль, з-за суровага клімату і наступаў леднікоў да нашага часу дажылі толькі не надта буйныя экземпляры, якія, аднак, могуць зьяўляцца і не чым іншым, як ледзьве бачнымі вяршынямі больш буйных структураў, умураваных у зацьвярдзелай паўночнай багне.
Апроч гэтага, знойдзеныя каля сарака гіганцкіх пірамідаў, уросшых у дно Чорнага мора, вяршыні якіх добра праглядаюцца пад паверхняй вады ля Крымскага ўзьбярэжжа.

Піраміды гэтаксама знойдзены і на Далёкім Усходзе на востраве Сахалін і на поўнач ад Ахоцкага мора (глядзі вышэй фотаздымак велізарнага пірамідальнага збудаваньня у Магаданскай вобласьці, сфатаграфаванага з касьмічнага спадарожніка з павелічэньнем, якое адпавядае вышыні кропкі зроку каля 2-х кіламетраў).

Акрамя ўсягo, піраміды выяўлены гэтаксама ў Японіі (глядзі вышэй частку цыклапічнага комплексу, адкрытага пад вадой ля Акінавы ў Японіі, які яшчэ недзе 6000 гадоў таму ўзвышаўся над паверхняю мора), Індыі, Іраку, Інданэзіі, Аўстраліі й Новай Зеландыі, на Канарскіх астравах, Злучаных Штатах Амерыкі, Францыі, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыках і г. д., што сьведчыць аб незвычайна шырокай геаграфіі іхняга распаўсюджаньня, калі не сказаць болей, бо будзе нашмат лягчэй пералічыць тыя мейсцы, дзе пірамідаў няма. Па ўсім адчуваецца, што цывілізацыя, якая была натхняльнай сілаю пабудовы пірамідаў, мела, бадай што, глабальны ўплыў.

Тым ня менш, афіцыйную навукy, нягледзячы на відавочныя рэчы, ўсё гэта не пераконвае, i да сёньняшняга дня янa адмаўляецца прызнаць існаваньне адзінае высокаразьвітае цывілізацыі ў далёкім мінулым, прадстаўнікі якой прынесьлі веды і прагрэс ва ўсе куткі нашае планеты. Калі навукоўцам, якія прытрымліваюцца традыцыйнага погляду на рух чалавечае гісторыі, пачынаеш прыводзіць пераканаўчыя доказы на гэты конт, у адказ ад іх нельга пачуць нічога уцямляльнага. У лепшым выпадку яны, мабыць, скажуць, што і ў старажытныя часы паміж рознымі народамі сьвету былі наладжаныя нейкія кантакты, якія дазвалялі старажытным людзям розных культураў абменьвацца ведамі. Адсюль, маўляў, і падабенства ў выніках дзейнасьці разнастайных народаў. Заключэньні генетычнае навукі, паводле якой лёгка выяўляецца, што ў розных рэгіёнах, дзе знойдзеныя гістарычныя артэфакты з падобнымі характарыстыкамі неверагоднай па старажытных часoх дасканаласьці, некалі жыў адзін і той жа народ, у жылах якога цякла, як аказваецца, наша, БЕЛАРУСКАЯ, кроў, гісторыкаў, якія працуюць у інтарэсах сваех нацыянальных элітаў, i якія, як правіла, далёкія ад ведання генетыкі, матэматыкі, метэаралогіі, фізікі і дакладных навукаў увогуле- без чaгo сёньня ўжо не абысьціся- таксама мала цікавіць. Хутчэй яны прызнаюць іншапланетнае паходжаньне спадчыны нашыx продкаў, чымся тое, што яна была створаная нашымі ж рукамі.


III

ДАЛЬМЕНЫ, МЕГАЛІТЫ І ІНШЫЯ ПАСЬВЕДЧАННІ
АГУЛЬНАЕ ЧАЛАВЕЧАЕ КУЛЬТУРЫ Ў ДАЛЁКІМ МІНУЛЫМ

Наступным доказам прысутнасьці ў далёкім мінулым на Зямлі агульнае культуры зьяўляецца паўсюднае распаўсюджваньне так званых дальменаў, сапраўднае прызначэньне якіх, як і пірамідаў, застаецца сучаснаму чалавеку невядомым (зьлева- дальмен у Геленджыку, Краснадарскі Край). Мы знаходзім дальмены і ў Еўропе, і ў Амерыцы, і ў Азіі, і ў Афрыцы, і ў Акіяніі... i такое ўражаньне, што дальменаў, бадай, няма толькі там, дзе нельга было знайсьці камянёў для іх пабудовы. Як і ў выпадку зь пірамідамі, традыцыйная гісторыя ня вынайшла нічога іншага, як прыпісаць дальменам пахавальнае прызначэньне. Аднак, факт паўсюднае адсутнасьці рэшткаў нябожчыкаў у дальменах, узяты разам ca сьпецыфікай адпаведныx рысаў канструкцыі дальменаў, упарта раіць нам, што апошнія ні ў якім разе ня ўзводзіліся ў якасьці нечых магілаў. Якім чынам праходзіла будаўніцтва дальменаў недзе 5- 6 тысячаў рокаў таму, калі трэба было, як мы лічым, без усялякіх пад'ёмных кранаў ды механізмаў, старанна апрацоўваць, перавозіць і падымаць камяні вагою ў дзесяткі тонаў, таксама застаецца таямніцай.

Дальмены (назва "dol-men" паходзіць ад брэтонскага слова, якое азначае "камень - стол") зьяўляюцца найбольш вядомымі шырокаму чытачу мегалітычнымі структурамі, якія сустракаюцца паўсюдна на нашай планеце (глядзі справа- дальмен "Чу-Чу-Чэ" ў Паўночна-Ўсходнім Кітаі). Той факт, што, напрыклад, у Карэі налічваецца аж каля 30000 дальменаў, складаючых амаль 50% агульнай колькасьці дальменаў у сьвеце, ні ў якім разе не даказвае таго, што радзімай дальменаў зьяўляецца менавіта Карэя. Тлумачэньне крыецца ў тым, что падчас, скажам, тае ж так званае "хрысьціянізацыі", толькі ў адной Еўропе было вынішчана амаль усё, што нагадвала апалагетам новай рэлігіі аб "паганскім" мінулым еўрапейцаў.

Другім прыкладам мегалітычнага дойлідства зьяўляюцца так званыя трылітоны (назва утворана ад грэцкіх словаў "tri" - "тры" і "lithos" - "камень")- магутныя каменныя збудаваньні, што звычайна складаюцца з дзьвюх велізарных вертыкальных камянёў-слyпоў, на якіх гарызантальна ляжыць трэцяя шматтонная глыба (глядзі вышэй фотаздымак трылітона з востраву Тoнгатапу ў паўднёвай частцы Акіяніі).
Як і ў выпадку з дальменамі, геаграфія распаўсюджаньня трылітонаў мае планетарныя памеры. Незалежна ад мейсца знаходжаньня, архітэктурныя уласьцівасьці трылітонаў амаль не адрозьніваюцца адзін ад аднаго, што адназначна ўказвае на агульнае паходжаньне іхных стваральнікаў. Добравядомым прыкладам трылітоннага будаўніцтва зьяўляецца Стоўнхэндж у Англіі (глядзі справа), які складаецца зь пяці асобных трылітонаў, акальцаваных колам зь велізарных камянёў. Кажуць, што Стоўнхэндж выкарыстоўваўся ў якасьці свайго роду абсерваторыі. Аднак, зь якой мэтай былі на самой справе ўзьведзеныя трылітоны вакол ўсяго сьвету, мы сёньня з усёй упэўненасьцю пакуль сказаць ня можам, нягледзячы на шматлікія спробы растлумачыць неабходнасьць іх пабудовы патрэбай у інфармацыі астранамічнага характару.

Побач з дальменамі і трылітонамі, існуе яшчэ шмат тыпаў дагістарычнага будаўніцтва, да ліку якіх можны аднесьці і ўражлівыя падземныя памяшканьні, або цэлыя сістэмы пакояў і заляў, выразаныя невядомым шляхам у недрах на скалістай мясцовасьці, i якія, таксама, прысутнічаюць літаральна ва ўсіх кутках планеты. Найбольш вядомымі зь іх зьяўляюцца комплекс на паўвостраве Юкатан у Мексіцы, дзе частка памяшканьняў, злучаных пераходамі ў адно цэлае, знаходзіцца не толькі пад зямлёй, але ідзе і ў мора пад ягонае дно, комплекс Гепагеум на Мальце (глядзі вышэй), Асірыён у Абідосе, Егіпет, комплекс Дзерынкуру ў Турцыі, здольны ўмясьціць адначасова да 100 тысячаў (!) чалавек, падземныя пабудовы ў Канхеры, Індыя, Чавін і Хуаскаран у Перу ды г. д. Нягледзячы на тую абставіну, што помнікі гэтага тыпу будаўніцтва іншы час ляжаць на розных кантынентах і іх разьдзяляюць неверагодныя адлегласьці праз акіяны, адолець якія, паводле традыцыйнай гісторыі, было не пад сілу старажытным людзям і таму, маўляў, яны павінны належаць мясцовым культурам, почырк іх узьвядзеньня паўсюдна застаецца адным і тым жа. Гэта сьведчыць толькі аб адным: праектыроўка і пабудова падземных заляў і галерэяў вакол усяго сьвету ажыцьцяўлялася не асобнымі ізаляванымі адзін ад другога народамі, а адзінай магутнай цывілізацыяй, якая была 'на кароткай назе' як з пытаньнямі навігацыі ў глабальным маштабе, так і з тэхналогіямі ўзьвядзеньня структураў неверагоднай складанасьці.

Ня можа гэтаксама не ўразіць уменьне старажытных дойлідаў і будаўнікоў укладваць гіганцкія камяні ў гмахі адмыслова спланаваных структураў, якое з незвычайнай яскравасьцю назіраецца на прыкладзе сьценаў цыклапічных будынкаў і ўмацаваньняў, узьведзеных усемагутнай цывілізацыяй, ізноў жа, вакол ўсяго сьвету.
Каб зразумець, што я маю на ўвазе, давайце кінем позірк на адзін з тыповых прыкладаў спамянутага будаўніцтва- славуты мур ля горада Куска ў Перу (глядзі зьлева), які прыпісваецца таленту народу інка. Адразу кідаецца ў вочы нязвыклы нам лад падгонкі каменных блокаў адзін да другога. Нягледзячы на адвольныя абрысы каменьняў, далёкія ад традыцыйнай простакутнай формы, яны, тым ня менш, стасуюцца адзін з другім зь незвычайнай дакладнасьцю. Зьвярніце асаблівую ўвагу на камень ў сярэдзіне здымку. У ім налічваецца ажно дванаццаць вуглоў! Аднак гэтая абставіна ні ў якім разе не адрынула спрытных будаўнікоў пакласьці гэты камень так, што, нягледзячы на наўмысную адсутнасьць зьвязуючага раствору, паміж ім і суседнім блокам вы ня зможаце ўсадзіць нават лёза нажа, бо там абсалютна няма ніякага зазору. Складаецца ўражаньне, што пры ўкладцы каменьні нейкім невядомым чынам разьмякчаліся з намерам шчыльна прыціснуць іх адзін да другога, як бы то гаворка шла пра кубікі з пластыліну.
Тое, што такую сьцяну не маглі пабудаваць іньдзейцы-нават дапусьціўшы думку, што яны ўвогуле калі-небудзь нешта будавалі з каменя- становіцца ясным, калі мы перамесьцімся ў іншыя часкі сьвету, дзе іньдзейцаў ніколі не было, але дзе, тым не меней, выкарыстоўвалася аналагічная тэхналогія пабудовы. Як мы ў хуткім часе пераконваемся, муры зь камянёў гіганцкіх памераў адвольнай формы ўзводзіліся, акрамя Перу і Паўднёвай Амерыкі, таксама і ў Афрыцы (глядзі зьлева- Гіза, Егіпет), Еўропе, Азіі і, наагул, ва ўсім сьвеце. Так, напрыклад, на невялікім востраве Паскі, які адзінока ляжыць 4000 кіламетраў на захад ад паўднёва-амерыканскага узьбярэжжа, добра захаваліся рэшткі прэ-гістарычнай сьцяны (ніжэй - сцяна на востраве Паскі), пабудаванай на такі ж манер, як і ў Куска.
Яшчэ лепей захаваліся да нашага часу адпаведныя пабудовы ў Егіпце, Індыі, Іране і паўсюдна там, дзе ў старажытныя часы, паводле афіцыйнае гісторыі, існавалі "высокаразьвітыя цывілізацыі".

Пераканаўчых доказаў у карысьць існаваньня ў далёкай старажытнасьці адзінае высокаразьвітае цывілізацыі на нашай планеце прысутнічае неверагодная колькасьць, якая з кожным наступным днём толькі расьце. Тое, что нашае мінулае было зусім непадобным да ладу жыцьця, які традыцыйнымі гісторыкамі атаясамляецца з пячорамі й зьвярынымі шкурамі, зьяўляецца фактам і на факт гэты ўжо немагчыма заплюшчваць вочы ці ігнараваць яго. Ну што можа, напрыклад, адказаць нам традыцыйны гісторык наконт цыклапічных каменных блокаў-паралелепіпедаў, з якіх пабудаваная гарызантальная пляцоўка ля горада Баальбек на тэрыторыі сучаснага Лівану, па крайняй меры, недзе 10 тысячаў гадоў таму? Кожны з гэтых маналітных блокаў налічвае 4- 5 метраў у шырыню і вышыню, а даўжыня іх дасягае ажно 41-мятровае адзнакі (вышэй - фотаздымак аднаго з апрацаваных каменных блокаў у каменаломні ля Баальбеку, пра памеры якога можны меркаваць параўнаўшы яго велічыню з чалавекам, які стаіць побач. Удалечыні відаць рэшткі храму Юпітэра, пабудаваныя рымлянамі на ўжо гатовай пляцоўцы, пра якую тут ішла гаворка). Калі прыняць да ўвагі 2000-тонную вагу асобных блокаў і тую абставіну, што яны былі дастаўленыя на будоўлю невядомым нам шляхам у ўжо апрацаваным выглядзе з каменаломні, якая знаходзілася ля падножжа гары на значнай адлегласьці, то адказаць на вышэй пастаўленае пытаньне будзе сапраўды вельмі цяжка. Якой мэце служыла згаданая пляцоўка- мы сёньня сказаць таксама ня зможам. Нам вядома толькі, што антычныя грэкі ды рымляне, якія зьявіліся на тысячагодзьдзі пазьней, з ахвотай выкарыстоўвалі гэтую пляцоўку для пабудовы сваіх храмаў.
Аднак, пляцоўка ў Баальбеку, ці Баальбекская Тэраса, як яе часьцей называюць, не зьяўляецца адзіным пасьведчаньнем таго, што ў глыбокім мінулым на зямлі існавала высокаразьвітая цывілізацыя, чый навукова-тэхнічны ўзровень нашмат пераўзыходзіў наш сучасны. Гэта й шырокі ўжытак электрычнасьці ў старажытным Егіпце з выкарыстаньнем цеплавых электрастанцыяў, пра што стала вядома зусім нядаўна; гэта й складаныя вылічальныя механізмы ў старажытнай Эладзе, рэшткі якіх паднятыя з вады ля Балканаў; гэта й існаваньне дасканалых лятальных апаратаў, пра якія падрабязна распавядаецца ў тэкстах Рамаяны і Магабгараты, і абрысы якіх увекавечаныя ў культавых пабудовах паўднёва-усходняй Азіі, залатых скульптурах Балівіі, барэльефах Егіпту; гэта й выкарыстаньне гіганцкіх фрэзаў, з дапамогай якіх былі сьцесаныя ў паўднёва-амерыканскіх Андах цэлыя хрыбты і высечаныя прамыя, як страла, шматкіламетровыя палосы (глядзі ніжэй); гэта і відавочнае ўжываньне фрэзаў звычайнага памеру на усіх кантынентах, вядомае нам па выніках апрацоўкі камянёў старажытнымі майстрамі; гэта й дасканалыя прэ-гістарычныя бетонныя канструкцыі для атрыманьня жалеза і іншых металаў з руды і іншых мінералаў, якія захаваліся да нашага часу ў Еўропе, Паўднёвай Афрыцы, Паўднёвай Амерыцы; гэта й выкарыстаньне аптычных прыладаў; гэта й зубапратэзаваньне ў Этрурыі; гэта й складаныя хірургічныя аперацыі па трэпанацыі чэрапа ў Шумэры й на тэрыторыі Украіны ўжо 7000 гадоў таму... Пералічваць усе артэфакты я тут ня буду, бадай, па дзвюх прычынах.
Па-першае, нават на прыкладзе Баальбекскіх маналітаў нам павінна быць зразумела, на што былі здольныя нашыя старажытныя продкі. Ну скажыце, калі ласка, у якім калгасе або будаўнічай арганізацыі вы сёньня, у 21-м стагодзьдзі, можаце знайсьці такі пад'ёмны кран ці механізм, які быў бы ў стане зрушыць хаця б зь мейсца камень, адлюстраваны на нашым здымку? Такога крана вы нідзе ня знойдзеце. А вось старажытным людзям было ня толькі пад сілу зрынуць гэты камень, але й транспартаваць яго на ўзгорак на значную адлегласьць. Па-другое, задачай майго матар'ялу зьяўляецца паказаць чытачу не настолькі колькасьць гістарычных артэфактаў, наколькі прамое дачыненьне нашых беларускіх продкаў да іх стварэньня.
З гэтае нагоды кожнаму з нас, у дададак да карысных экскурсаў у генетыку, лінгвістыку ды звароту да пытаньняў культурнае спадчыны, якія справядліва павінны умацаваць нашага беларускага чытача ў думцы, што ён не зьяўляецца хужэй за іншых і мае да справы стварэньня чалавечае цывілізацыі самае што ні на ёсьць непасрэднае дачыненьне ў адрозьненьне ад тых народаў, каму стварэньне гэтай цывілізацыі на самой справе несправядліва прыпісваецца традыцыйнымі гісторыкамі, гэтаксама ёсьць надта цікава ведаць, як жа зьнешне выглядалі прадстаўнікі тых старажытных народаў, сіламі і намаганьнямі якіх былі створаны ўсе без выключэньня славутыя культуры антычнасьці. А то- генетыка-генетыкай, лінгвістыка-лінгвістыкай, але можа стацца й так, што старажытны Егіпет сапраўды кіраваўся нубійскімі негроідамі, мангола-татары былі азіятамі, а старажытныя шумеры, якія стварылі першы універсітэт і ўмелі рабіць складаныя хірургічныя аперацыі на чэрап, былі "чорнагаловыя", як тоe намагаюцца падкрэсьліць іншы раз гісторыкі, няўдала спрабуючы перакласьці на сучасныя мовы самое слова "шумер".
Каб канчаткова разставіць, як какжуць, усе кропкі над "і" і зрабіць падагульненьне, давайце яшчэ раз зьвернемся да гістарычных матар'ялаў і пабачым, што яны кажyць на гэты конт. >>>

Чытаць далей >>>

Вярнуцца на папярэднюю старонку >>>

No comments:

Post a Comment