Tuesday, October 9, 2012


КАЗКА ПРА "КВАДРАТНЫ ТРОХЧЛЕН"

Напiсаў GERMANICVS
Пераклаў у Беларускую Адмін

Апошні тыдзень кастрычніка адзначыўся з'яўленнем на старонках рускамоўнай прэсы некалькіх артыкулаў, якія спрабуюць праліць святло на генетычную прыналежнасць беларускага народа. У іх распавядаецца, што навукоўцамі-генетыкамі было нядаўна праведзена усёабдымнае даследаванне, якое паказвае блізкую роднасць паміж беларусамі, украінцамі і рускімі. У ход пры гэтым пайшлі знакамітыя штампы і словазлучэнні з савецкага мінулага, якія, як вядома, канцэнтраваліся вакол універсальнага тэзіса пра "трыадзінства" беларусаў, "малороссов", то бок, украінцаў, і "вялікаросаў", пад якімі варта разумець рускіх Расіі. Невядома, чым абумоўлены гэтакая павышаная цікавасць да славянскай генетыкі менавіта ў гэты гістарычны момант, паколькі скрупулёзныя генетычныя даследаванні народаў Еўропы вядучымі сусветнымі універсітэтамі ўжо праводзіліся і раней і пачынаючы з канца 20-га стагоддзя іх колькасць вылічаецца сотнямі, калі не тысячамі. На базе гэтых даследаванняў, самы актыўны ўдзел у якіх прымалі і прадстаўнікі акадэмічнага свету з краін Усходняй Еўропы, уключаючы і Беларусь, і Украіну, і Расею, быў складзены выключна дакладны генетычны партрэт народаў Еўрапейскага Кантынента. Пра гэта я ўжо неаднаразова пісаў на гэтым блогу, але лічу неабходным яшчэ раз нагадаць некаторыя ключавыя моманты.

Такім чынам, кім жа на самай справе з'яўляюцца Беларусы, Украінцы і Рускія? Ці з'яўляюцца і яны і напраўду часткамі адзінага, падзеленага хітрыкамі падступнага ворага, народа? Давайце разам зірнем на генетычную карту Еўропы, складзеную на падставе вынікаў генетычных даследаванняў, і ў агульных рысах пазнаёмімся з насельніцтвам Старога Свету, маючы цяпер на ўвазе не нацыянальна-тэрытарыяльны, а менавіта генетычны аспект.

Перш за ўсё, нам кідаецца ў вочы, што генетычная кампазіцыя насельніцтва еўрапейскіх краін складаецца, у асноўным, з пяці (5-ці!) Y-гаплагруп, лік якіх, як мы заўважаем, нашмат меншы, чым колькасць так званых "нацыянальнасцяў", у якіх мы часта блытаемся. Што гэта за гаплагрупы? Перш за ўсё, гэта

гаплагрупа R1а, размаляваная на карце ў жоўты колер. Як заўважаем, яна ўласцівая, у асноўным, славянскаму насельніцтву, хоць, часам, і ў не меншым маштабе сустракаецца і ў іншых народаў, у прыватнасці, у скандынаваў. Гэтую гаплагрупу яшчэ называюць "арыйскай", паколькі яна ў неймаверным аб'ёме распаўсюджаная і сярод насельніцтва ў Паўночнай Індыі. Другой значнай Y-гаплагрупай з'яўляецца
гаплагрупа I, афарбаваная ў бэзавы колер. Як бачым, яна ўласцівая беларусам, паўночным ўкраінцам, а таксама й скандынавам, што дало падставу назваць яе "варажскай". Далей варта ўвагі
гаплагрупа N - фіялетавы колер на нашай карце. Гэтая гаплагрупа, як няцяжка пераканацца, з'яўляецца элітным маркерам угра-фінскага насельніцтва Еўропы. Наступнай прыкметнай Y-гаплагрупай з'яўляецца
гаплагрупа R1b (чырвоны колер), якая называецца "кельцкай" гаплогрупай, бо яна з'яўляецца характэрнай для кельцкага насельніцтва Еўропы з баскамі на першым месцы. І апошняй значнай гаплагрупай ў Еўропе з'яўляецца
гаплагрупа J (зялёны колер), якая ўласцівая семіцкім народам Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі.

Зараз давайце трошкі іншымі вачыма зноў зірнем на нашых беларусаў, "малоросов" і "вялікаросаў".
Давайце пачнем з беларусаў. Як няцяжка пераканацца, генетычная кампазіцыя сярэдняга беларуса складаецца, у асноўным, з дзвюх Y-гаплагруп - "арыйскай" R1а і "варажскай" I. Каму яшчэ ўласцівая такая кампазіцыя? "Вялікаросам"? Не. "Маларосам"? Так. Але не ўсім, а толькі паўночным. Каму ж яшчэ? Прыгледзімся больш уважліва. Не трэба быць і сямі пядзяў у ілбе, каб вызначыць, што аналагічную з беларусамі генетычную кампазіцыю маюць не "вялікаросы" і нават не "маларосы", а нарвежцы. Пры гэтым ўтрыманне "варажскай" гаплагрупы сярод беларусаў, як вынікае з генетычных табліц, на 2% вышэй, чым у "варагаў"-нарвежцаў. Гэта даўно агульнавядомы факт. Тагды чаму ж пра яго нідзе не пішуць? Непаліткарэктна. Ён не ўкладваецца ў канцэпцыю "трыадзінства".

Пяройдзем да "вялікаросаў". Што датычыцца рускіх, то іх генетычная кампазіцыя ў сярэднім таксама складаецца з двух кампанентаў - першы з іх - гэта, як у беларусаў, "арыйская" гаплагрупа R1а, а вось другім кампанентам з'яўляецца не гаплагрупа I, уласцівая беларусам і скандынавам, а вугра-фінская гаплагрупа N, што ўшчэнт разбівае ўстояны міф аб сваяцтве рускіх і беларусаў. Што ж тычыцца "малороссов", то як мы ўжо мелі магчымасць пераканацца, роднаснымі беларусам з'яўляюцца жыхары толькі паўночнай часткі Украіны. Насельніцтва ж паўднёвай і ўсходняй Украіны да беларусаў у генетычным сэнсе ніякага дачынення не мае. Вяртаючыся да пытання паліткарэктнасці хачу растлумачыць, што адметнае генетычнае разыходжанне паміж беларусамі, украінцамі і рускімі не з'яўляецца раз'ядноўваючым фактарам паміж гэтымі народамі - блізкія суседзі заўсёды павінны сябраваць, супрацоўнічаць і дапамагаць адзін аднаму. Раз'ядноўваючым фактарам паміж імі з'яўляецца нахабная хлусьня аб "трыадзінства" і жаданне паставіць у гэтым "трыадзінстве" ніяк не роднаснага ні беларусам, ні паўночным ўкраінцам "вялікароса" ў якасці "старэйшага брата". Казка пра "трыадзінства" безнадзейна страціла свае козыры, як яднальная сіла і стала больш нагадваць зараз анекдот пра Васіля Іванавіча, у якім гаворка ідзе аб неахопным і цяжка ўявiмым фенамене - "квадратным трохчлене".


Надрукавана на сайце АРИАНА

1 comment:

  1. Есть одна заковыка, на которую упорно закрывают глаза. Вот, говорят, мы, русские, украинцы поляки, белорусы... - все одним миром, мол, мазаны, потому как в нас общая арийская гаплогруппа R1a присутствует. И это правильно. Добавлю, что R1a присутствует и у скандинавов в соразмерном объеме. И у славян и у скандинавов - R1a составляет ПОЛОВИНУ их генетики.

    С другой стороны, помимо R1a у белорусов, северных украинцев и скандинавов присутствует и ДРУГАЯ ПОЛОВИНА в виде русо-варяжской гаплогруппы I. Эта половина более древняя. Это и есть историческое Русское Генетическое Ядро. А потом уже в процессе миграции ариев к ней добавилась и R1a. Именно маркер I, а не R1a определяет Русский Характер, Русь, Русскость. У россиян этот маркер отсутствует. Он представлен лишь у жителей крайнего запада России - помежья с Украиной и Беларусью. Место маркера I и россиян, главным образом, занято угро-финской гаплогруппой N.

    Таким образом, говоря более понятным языком - русские России являются финно-ариями, а украинцы, белорусы и скандинавы есть русо-арии. Все они являются родственниками по "арийской" линии, но совершенно неродственны россиянам по другим 50% своей генетики.

    Поэтому, русские принадлежат не к "греко-римской" или какой-либо еще, а к Финно-Арийской Цивилизации, посколько генетически они финно-арии, и ничто иное, а именно генетика отвечает за 90% их поведения. Соответственно Белорусы и Украинцы - это русо-арии и принадлежат они не к "западентской", не к "католической", не к "христианской", а именно к Русо-Арийской Цивилизации, поскольку именно русо-арийская генетика, а не что-то иное отвечает за 90% ИХ поведения.

    Не понимаю, что здесь плохого? Почему столько "штыков"? ((((( Разве это обстоятельство мешает нам жить в мире и дружбе или что? Не думаю, что стереотипное шитье белыми нитками поможет улучшить качество сварочного шва. Скорее наоборот. Потому что к нашему историческому монолиту лжецы зачастую пытаются пришить и себя.

    ReplyDelete